Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У войска ізноў будуць прызываць афіцэраў -“двухгадавікоў”


Радыё Свабода, Менск Агляд незележнага друку

“Газета Слонимская” піша сёньня пра тое, як слонімскія “Сьведкі Іяговы” прайгралі ў судзе мясцовай вэртыкалі. Жыхара гораду Сяргея Панасеню вырашылі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці да ажыцьцяўленьне незаконнай рэлігійнай дзейнасьці. Камісія райвыканкаму прызнала спадара Панасеню вінаватым у паўторным парушэньні артыкула 193 Адміністрацыйнага кодэксу й прызначыла 100 тысячаў рублёў штрафу. Прыхільнік рэлігійнага вучэньня не пагадзіўся з такім рашэньнем і паспрабаваў абскардзіць яго ў судзе. Гісторыя ж здарылася такая: 16 красавіка “Сьведкі Іяговы” сабраліся на свой сход – у арандаванай залі. Але на сход зазірнуў таксама супрацоўнік ідэалягічнага адзелу Слонімскага райвыканкаму… Арганізацыя “Сьведак Іяговых” зарэгістраваная ў Міністэрстве юстыцыі. У Слоніме сапраўдных пасьлядоўнікаў гэтага вучэньня толькі 10 чалавек, таму яны ня могуць зарэгістраваць сваю мясцовую суполку. Для таго, каб колькасьць павялічылася, трэба працаваць зь людзьмі, ладзіць сустрэчы. Але супраць такіх імпрэзаў выступаюць мясцовыя ідэолягі.

“Бобруйский курьер” напярэдадні 3-га ліпеня зладзіў чарговае вулічнае апытаньне сярод бабруйчанаў. Пытаньне, якое карэспандэнты задавалі мінакам: “Што, на вашу думку, пагражае незалежнасьці Беларусі?” Некаторыя меркаваньні бабруйчанаў пераказвае журналіст Віктар Качан.

(Качан: ) “Маладыя хлопцы, напрыклад, так адказалі: нам пагражаем саюзная дзяржава, бо калі яна будзе створаная, тады сувэрэнітэт Беларусі не захаваецца, тады мы станем восьмай акругай Расеі. І яшчэ адзін погляд: хлопец сказаў, што на ягоную думку Беларусі нічога не пагражае, цяпер у Эўропе спакойна як ніколі. Але 3-га ліпеня ён ня лічыць сьвятам і не адзначае, бо лічыць, што дзень незалежнасьці Беларусі – гэта 25-га сакавіка, бо ў гэты дзень была абвешчаная БНР”.

“Камсамолка” сёньня паведамляе пра тое, што цяпер, згодна з новым прэзыдэнцкім указам будуць прызываць у войска афіцэраў запасу, якія ў свой час скончылі вайсковыя катэдры ва ўнівэрсітэтах. Прызываць будуць толькі на першасныя пасады па найбольш дэфіцытных спэцыяльнасьцях – напрыклад, эканамістаў, фізыкаў, юрыстаў, журналістаў. Узрост афіцэра-прызыўніка не павінен перавышаць 27 год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG