“Залатым” пэрыядам у гісторыі Беларусі З.Шыбека лічыць 16-е стагодзьдзе, калі адбываўся росквіт культуры і эканомікі, пашырэньне геаграфічных межаў, а Статут Вялікага Княства Літоўскага быў узорам для шмат якіх эўрапейскіх краінаў. “Беларусы — не зусім добрыя воіны і зусім благія кіраўнікі. Але беларусы заўсёды былі таленавітымі творцамі: пісьменьнікамі, мастакамі, тэатральнымі дзеячамі, навукоўцамі. Мы ўвесь час сілкавалі сваімі інтэлектуальнымі скарбамі іншыя народы і краіны. Нацыю можа захаваць не толькі зброя, моцная дзяржава, але і яе магутны інтэлект. Калі ў народа ёсьць інтэлектуальны патэнцыял, яму наканаваная несьмяротнасьць”, – лічыць Захар Шыбека…
Гісторык таксама перакананы, што ў Менску неабходна аднаўляць зруйнаваныя храмы, якія фармавалі воблік гораду.