Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адчуваюць пасажыры сабе ў бяьспецы ў менскім мэтро?


Севрын Квяткоўскі, Менск Нядаўная трагічная аварыя ў мэтро ў гішпанскім горадзе Валенсія, у якой загінула звыш 40 чалавек, зноў прымушае зьвярнуць увагу на бясьпеку гэтага віду грамадзкага транспарту. У менскім мэтро пастаянна гучаць абвесткі пра тое, каб пасажыры пільнаваліся злодзеяў, а таксама пра тое, каб паведамлялі пра пакінутыя рэчы. Апошняя абвестка зьявілася пасьля падзеяў у ЗША 11 верасьня 2001 году. У Менскім мэтро пэрыядычна самагубцы спрабуюць зьвесьці рахункі з жыцьцём, але ніколі не было сьмертаносных тэхнічных аварыяў. Ці адчуваюць сябе ў бясьпецы тыя, хто карыстаюцца менскім мэтро? Зь дзяжурным міліцыянтам і пасажырамі на адной з цэнтральных станцыяў мэтрапалітэну гутарыць наш карэспандэнт Севярын Квяткоўскі:

(Карэспандэнт: ) “Я заходжу на станцыю мэтро “Кастрычніцкая”, тут штодня перакрыжоўваецца найбольшая колькасьць пасажыраў. Часьцяком тут можна пабачыць міліцыянтаў з мэталашукальнікамі, з сабакамі”.

(Міліцыянт: ) Правяраеш грамадзянаў, якія нясуць падазроныя рэчы – вялікія торбы, правяраеш зьмест… пакуль, нібыта, пакуль мэтро існуе не было такога зарэгістравана, каб хтосьці пранёс гранату альбо штосьці падобнае”.

(Дзяўчына: ) “Насамрэч іх вельмі шмат ходзіць і зранку, і днём, і ўвечары вельмі шмат. Але яны, мабыць, стараюцца не дэманстраваць сваю прыналежнасьць да МУС”.

(Міліцыянт: ) “Працуюць інспэктары вышуку, і “па гражданцы” працуюць… У параўнаньні з тым, што раней было, цяпер злачынства меней”.

(Хлопец: ) “Міліцыя працуе арганізавана. За апошнія два-тры гады аніякіх сур’ёзных здарэньняў не было. Так што, мяркую, у нас усё будзе ў парадку. У мэтро не даводзілася, але ў надземных транспарце заводзілася сутыкацца з сытуацыямі крадзяжоў і грошай, і мабільнікаў”.

(Карэспандэнт: ) “Ці мажлівыя ў Менску тэракты?”

(Спадар: ) “Цяпер не”.

(Дзяўчына: ) “Хочацца верыць, што наш так званы “бацька” можа нас забясьпечыць ад гэтага”.

(Спадар: ) “Бацька” тут не пры чым – мусіць працаваць МУС”.

(Карэспандэнт: ) “МУС дае рады?”

(Спадар: ) “МУС? Занадта шмат іх. Бо я быў ва Ўкраіне, дык там навогул ня бачыў працаўнікоў міліцыі, а напружанасьці няма”.

(Дзяўчына: ) “Я ежджу кожны дзень на мэтро на працу… Ну, ніхто не застрахаваны ад здарэньняў”.

У 1999 годзе супраць менскай міліцыі быў скіраваны судовы пазоў. Бацькі загінулых у пераходзе на станцыі мэтро “Няміга” вінавацілі сярод іншага міліцыю ў тым, што ў момант трагедыі ўваходныя дзьверы ў вэстыбюль станцыі былі зачыненыя. Пазоў ня быў задаволены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG