Акцыя, што дапамагае людзям вырашыць іхныя жыцьцёвыя праблемы, называецца “Мы разам”. Андрэй Абалевіч пасьпеў сёньня, падчас афіцыйнага мітынгу, раздаць некалькі соцень такіх улётак. Пазьней яго затрымалі міліцыянты й даставілі ў Мядзельскі раённы аддзел міліцыі. Міліцыянты доўга не маглі знайсьці артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу, які нібыта парушыў спадар Абалевіч. Як вынік, з апазыцыйнага актывіста ўзялі пісьмовае тлумачэньне й адпусьцілі.
Альгерд Невяроўскі, Менск Актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Абалевіча затрымалі падчас афіцыйнага мітынгу з нагоды сьвяткаваньня афіцыйнага Дня Незалежнасьці ў Мядзелі. Хлопец раздаваў улёткі з прапановай зьвяртацца да яго і ягоных калегаў з апазыцыі дзеля разьвязаньня набалелых праблемаў.
Самае папулярнае
1