Радыё Свабода, Віцебская вобласьць Сьледчыя паведамілі пра гэта кіраўніку суполкі Васілю Леўчанкаву па мабільным тэлефоне. Нумар тэлефона прафсаюзнага лідэра ў пракуратуру перадала адміністрацыя прадпрыемства “Лёс”, і спадар Леўчанкаў мяркуе, што менавіта кіраўніцтва “Лёсу” ініцыявала праверку.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Міністры замежных справаў Польшчы і Швэцыі вырашылі пачаць цеснае супрацоўніцтва ў справе дапамогі беларускім студэнтам, якіх выключаюць з ВНУ за палітычную і грамадзкую дзейнасьць.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы цалкам скончаная падрыхтоўка да пілігрымкі папы Бэнэдыкта XVI, які заўтра прыляціць на радзіму свайго папярэдніка. Пра тое, як палякі рыхтуюцца да прыезду пантыфіка і чаго ад гэтага візыту чакаюць, расказвае наш карэспандэнт.
Радыё Свабода Заўтра ў Менску на тэрыторыі ваеннай акадэміі будзе адкрыты помнік Феліксу Дзяржынскаму. Цырымонія адбудзецца напярэдадні Дня памежніка, ва ўрачыстасьцях возьме ўдзел старшыня дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Аляксандар Паўлоўскі.
Радыё Свабода Праваабарончая арганізацыя "Amnesty International" прызнала вязьнем сумленьня маладзёжнага актывіста Мікіту Сасіма.
Паводле БелаПАН Паездка беларускіх паломнікаў у Польшчу на сустрэчу з папам Бэнэдыктам XVI зьяўляецца своеасаблівым запрашэньнем пантыфіка ў Беларусь. Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН заявіў каардынатар паломніцтва беларускіх каталікоў на сустрэчу з папам у Польшчы, дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, генэральны вікарый, сакратар канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Антоній Дзям''янка.
Радыё Свабода Прэзыдэнт А.Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі вырабляецца якасная прадукцыя, падобная да расейскай, кітайскай, індыйскай ды іншай, і нават калі яна каштуе крыху даражэй, беларусы ўсё роўна будуць яе купляць. А ці гатовыя гарадзенцы плаціць больш за беларускае, каб падтрымаць айчынных вытворцаў?
Радыё Свабода 24 траўня некаторыя краіны, у тым ліку і Беларусь, адзначаюць Дзень славянскага пісьменства й друку. І сёньня ў Менску плянуюцца афіцыйныя ды царкоўныя ўрачыстасьці, прысьвечаныя памяці прапаведнікаў хрысьціянства й стваральнікаў славянскага альфабэту – сьвятых Кірыла і Мяфодзія.
Іна Студзінская, Менск 23 траўня 1873 года быў падпісаны імпэратарскі Ўказ аб спыненьні ў Заходніх губэрніях царскай Расеі судовых справаў па канфіскацыі маёнткаў удзельнікаў паўстаньня 1863-64 гадоў.
Алена Струвэ, Менск Ад 15 траўня ў Беларусі пачалі выдаваць пашпарты новага ўзору. Паводле міжнародных стандартаў, фотакарткі ў новых дакумэнтах не ўклееныя, а адсканаваныя, дададзена болей за 10 новых элемэнтаў абароны. Тым часам міністэрства ўнутраных справаў Беларусі пакуль не рэкамэндуе выкарыстоўваць новыя пашпарты для вандровак за мяжу. Прычына ў тым, што памежныя службы ня ўсіх дзяржаваў папярэджаныя пра новаўвядзеньні. З пашпартам старога ўзору ў кішэні нашая карэспандэнтка Алена Струвэ наведала не адну краіну. Вашае ўвазе – яе нататкі.
Тацяна Поклад, Вільня Амэрыканскі прафэсар Тэры Бэш, якога летась беларускія ўлады выгналі зь Беларусі пасьля двухгадовай працы ў БДУ, цяпер жыве і выкладае ў Вільні. Нарачоная Тэры Бэша жыве і працуе ў Беларусі, і сустракацца яны могуць толькі ў Літве. Ня толькі беларускія ўлады, але і літоўскія мытнікі імкнуцца абцяжарыць закаханым жыцьцё, распавядае сёньня літоўская газэта "Летувос рытас".
Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка сёньня выступіў са штогадовым пасланьнем да беларускага народу. Чаго чакалі людзі ад гэтага пасланьня? Вось што гавораць мінакі на менскіх вуліцах.
Радыё Свабода, Берасьце Берасьцейскія студэнты, актывiсты руху “За Свабоду”, сабралі подпiсы пад лiстом, адрасаваным польскаму ўраду.
Радыё Свабода Грамадзкія актывісты Гомелю Андрэй Аксёнаў і Марыя Багдановіч зьвярнуліся зь пісьмовымі заявамі да кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Гомелю Сяргея Краўцова. Яны просяць афіцыйна адказаць, ці маюць яны права на падставе закону “Аб друку” распаўсюджваць на тэрыторыі раёну недзяржаўныя газэты “Товарищ” і “Народная Воля”. Распаўсюднікі хацелі б рабіць гэта на Прывакзальнай плошчы — адным з найбольш людных месцаў у горадзе.
Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў чарговую прэзыдэнцкую праграму “Дзеці Беларусі”, разьлічаную на наступныя пяць гадоў. Гэтая праграма павінна павялічыць нараджальнасьць у Беларусі. Нашая карэспандэнтка запыталася ў людзей на менскіх вуліцах, што варта зрабіць, каб у Беларусі нараджалася болей дзяцей?
Радыё Свабода Статуя стаяла на плошчы Леніна перад будынкам былога Дому афіцэраў. Пачалася рэканструкцыя плошчы, таму помнік разабралі. Статуя была складзена з трох бэтонных кавалкаў. Іх паклалі на складзе, потым падновяць, складуць назад і паставяць помнік таксама каля таго ж будынку, але не на плошчы, а збоку яго — у сквэры.
Радыё Свабода Сёньня ў горадзе Барань ля Воршы будзе вырашацца пытаньне аб скасаваньні апошняй на Віцебшчыне пярвічнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу мэталістаў.
Аляксандр Уліцёнак, Менск У чацьвер увечары актывістка моладзевага руху, чэмпіёнка краіны па інтэлектуальных гульнях, былы вязень турмы на Акрэсьціна Дар’я Касьценка цягам гадзіны размаўляла па тэлефоне са слухачамі Радыё Свабода ў праграме "Начны госьць". Яна адказвала на раней дасланыя пытаньні, электронныя пісьмы, SMS-паведамленьні.
Радыё Свабода, Берасьце На Берасьцейшчыне адбылася акцыя, мэта якой — абараніць правоў спажыўцоў жыльлёва-камунальных паслугаў.
Альгерд Невяроўскі, Менск Сёньня ў Менску пачынаюцца дні Эўропы. Цягам шасьці дзён прадстаўнікі розных краінаў Эўрапейскага Зьвязу будуць ладзіць круглыя сталы, канфэрэнцыі, прэзэнтацыі музычных калектываў і нават футбольны матч. Якую з краінаў Эўразьвязу беларусы лічаць найбольш прывабнай і чаму? Гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.
Радыё Свабода Апытаньне “Свабоды”: што вы думаеце пра забарону дэманстрацыі кінафільму “Код да Вінчы” у Беларусі?
Радыё Свабода, Берасьце Каля 60 актывістаў руху “За Свабоду”, расьцягнуўшыся ў доўгі ланцуг на цэнтральным праспэкце Берасьця, які носіць імя Машэрава, чыталі газэту “Наша Ніва”.
Радыё Свабода Сёньня ў Менску пачынаюцца Дні Эўропы. Пры падтрымцы Эўракамісіі, іх арганізуюць дыпляматычныя місіі краінаў Эўрапейскага зьвязу і краінаў-кандыдатаў на далучэньне да Зьвязу Пачынаючы з 22 траўня, цягам шасьці дзён запар у сталіцы Беларусі пройдзе мноства імпрэзаў.
Радыё Свабода Польская "Gazeta Wyborcza” піша пра намер беларускіх уладаў цалкам кантраляваць доступ да Інтэрнэту ў краіне і пра тое, што ўлады ўжо купілі ў Кітаі неабходную для гэтага тэхніку.
Радыё Свабода
Галіна Абакунчык, Менск 21 траўня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці памерлых ад СНІДу. Памінальныя імпрэзы штогод праходзяць у трэцюю нядзелю траўня, пачынаючы з 1983 году. Ахвярамі імунадэфіцыту ў сьвеце сталі 25 мільёнаў чалавек.
Радыё Свабода Сёньня спаўняецца 52 гады з таго дня, калі пачаліся перадачы беларускай рэдакцыі Радыё Свабода (да 1959 году - радыё "Вызваленьне"). Першыя 15-хвілінныя штодзённыя праграмы перадаваліся на Беларусь 24 разы на суткі, штогадзіну.
Вольга Караткевіч, Прага 52 гады таму пачаліся перадачы Радыё Свабода па-беларуску. У гэтыя дні ў Празе знаходзіцца былы пасол Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч, які расказаў пра значэньне Радыё для польскага дэмакратычнага руху.
Радыё Свабода Паводле статыстыкі, найбольш чытанымі старонкамі нашага сайту на працягу мінулага тыдня былі наступныя:
Іна Студзінская, Менск На гэтае пытаньне нашай карэспандэнткі адказвалі менчукі.
Радыё Свабода, Віцебск Сьмерць напаткала яго раптоўна, каля бацькоўскае хаты ў вёсцы Вароны Віцебскага раёну. Тут ён жыў цягам некалькіх апошніх год, трымаючы невялікую гаспадарку, якая сталася галоўным сродкам ягонага існаваньня, бо зь невялікае пэнсіі па інваліднасьці судовыя выканаўцы час ад часу вылічвалі грошы на шматмільённыя штрафы.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Інфармацыйны цэнтар “Салідарныя зь Беларусьсю”, што месьціцца ў Варшаве, распрацаваў сваю інтэрнэт-старонку, на якой ужо можна знайсьці інфармацыю па-беларуску для студэнтаў, якія былі выключаныя са сваіх ВНУ ў Беларусі і хочуць працягнуць навучаньне ў Польшчы.
Радыё Свабода, Горадня Рада Эўразьвязу ўхваліла фінансавыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі й 35 іншых вышэйшых беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэньні міжнародных выбарчых стандартаў, уціск грамадзянскай супольнасьці й перасьлед апазыцыі пад час прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году. Згодна з гэтым рашэньнем, будуць замарожаны ўсе выяўленыя рахункі й маёмасьць пэўных людзей у краінах Эўразьвязу. Свае адносіны да гэтага захаду выказалі мінакі.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава „Gazeta Wyborcza” піша, што беларускія ўлады пачынаюць выкарыстоўваць псыхіятрычныя клінікі для барацьбы са сваімі палітычнымі праціўнікамі, а таксама “занадта актыўнымі грамадзянамі”.
Юлія Шарова, Менск Агляд незалежнай беларускай прэсы за 19 траўня
Іна Студзінская, Менск З 46 краінаў – сябраў Інтэрполу – у Міжнароднай канфэрэнцыі крымінальнай паліцыі ў Менску ўзялі ўдзел прадстаўнікі толькі 12 краінаў. Ніводны прадстаўнік Эўразьвязу, гэтаксама як і чатыры віцэ-прэзыдэнты Інтэрполу, у Беларусь не прыехалі. Асноўная прычына – палітычная: Эўразьвяз не прызнаў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў абвешчаны Брусэлем пэрсонай нон-грата. Але ж у парадку дня канфэрэнцыі былі пытаньні крымінальныя: тэрарызмам і арганізаваная злачыннасьць, нелегальная міграцыя, гандаль людзьмі. Як палітычныя аспэкты могуць ўплываць на барацьбу з крыміналам?
Вячаслаў Кулік, Менск У Слуцку на Меншчыне ў гэтыя дні адбылося царкоўнае асьвячэньне сьцягу тутэйшага аддзелу казакоў. Паводле Усебеларускага аб”яднанага казацтва, гэта першая акцыя з тых, што плянуюцца ў бліжэйшы час ў раённых цэнтрах.
Радыё Свабода Алеся Сіўчыкава падазравалася ў абразе гонару і годнасьці журналіста БТ Дзяніса Бальшакова. Бальшакоў абвінавачваў Сіўчыкаву ў пасланьні яму абразьлівых SMS-паведамленьняў.
Любоў Лунёва, Менск Пастара незарэгістраванай “Аб’яднанай царквы хрысьціян веры Эвангельскай мястэчка Повіць” Ільлю Радковіча аштрафавалі на 150 000 рублёў. Мястэчка Повіць знаходзіцца ў Кобрыньскім раёне. Пастара абвінавацілі ў тым, што ён ухіляецца ад рэгістрацыі рэлігійнай суполкі. На яго склалі пратакол паводле 193 артыкулу Адміністрацыйнага Кодэксу (невыкананьне патрабаваньняў, прадугледжаных законам аб рэлігіі).
Радыё Свабода, Віцебск Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Валянціна Міхасёва прызнала Цішуціна вінаватым за дробнае хуліганства на падставе пратаколу, складзенага ў раённым аддзяленьні міліцыі, і сьведчаньняў 2-х міліцыянтаў, якіх Сьцяпан Цішуцін, нібыта, абразіў падчас затрыманьня. Адбывалася гэта 14-га траўня на тралейбусным прыпынку па праспэкце Фрунзэ.
Радыё Свабода Колькасьць ахвотных паехаць у суседнюю Польшчу ў Горадні не зьмяншаецца. За першы квартал Генэральнае консульства РП выдала на 37 адсоткаў віз болей, чым летась. Пасьлядоўна павялічваецца й лічба жыхароў памежных раёнаў Польшчы, якія прыяжджаюць у Беларусь часам усяго на пару гадзін. І беларусы, і палякі займаюцца сёньня агульным бізнэсам —возяць дызэльнае паліва з Гарадзеншчыны на Беласточчыну, дзе яно даражэйшае.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Праз тыдзень у Польшчу прыедзе папа Бэнэдыкт XVI. На радзіме ягонага папярэдніка ўжо ўсё падрыхтавана для прыёму пантыфіка. Варта адзначыць, што для грамадязнаў Беларусі, якія накіроўваюцца на спатканьне з Папам, польскія ўлады ўвялі шэраг палёгкаў – у тым ліку бясплатныя візы.
Радыё Свабода Агляд сёньняшніх публікацыяў незалежнай прэсы
Міхал Карневіч, Горадня Літаральна праз два тыдні пачынаецца лета, час адпачынкаў. Наш карэспандэнт цікавіўся ў гарадзенцаў: куды яны выбіраюцца на адпачынак і дзе б марылі пабываць?
Радыё Свабода, Віцебская вобласьць Надпіс “Шабадалаў – забойца” быў зроблены жоўтай фарбай уздоўж пастамэнту помніка Леніну, які стаіць у цэнтры Воршы. Першымі яго заўважылі міліцыянты патрульнае службы ўчора а 5-й раніцы, і на месца здарэньня былі тэрмінова выкліканыя работнікі камунальных службаў.
Радыё Свабода, Наваполацак Сёньня наваполацкія актывісты зладзілі чарговы пікет салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным. У гэтым месяцы гэта ўжо дзясятая па ліку падобная акцыя.
Радыё Свабода Сёньня журналістку Ірыну Халіп выклікалі ў гарадзкую пракуратуру, каб азнаёміць з папярэджаньнем за шэраг ейных сёлетніх публікацый у расейскай “Новой газете”.
Міхал Стэльмак, Менск У Крупках раённы суд сёньня завяршыў разгляд справы вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна. Было вырашана вярнуць мясцовай міліцыі пратакол — з прычыны недахопаў у расьсьледаваньні.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Рэпартаж “Жыве Беларусь!” беларусаў зь Беласточчыны – радыёжурналістаў Яраслава Іванюка і Юркі Ляшчыньскага, якія працуюць у “Радыё Беласток”, “будзе прадстаўляць польскую грамадзкую радыёжурналістыку на прэстыжным міжнародным фэстывалі “Prix Italia” ў Вэнэцыі.
Радыё Свабода Агляд беларускай недзяржаўнай прэсы 17 траўня
Загрузіць яшчэ