Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ў Беларусі нельга бясплатна раздаваць незалежныя газэты?


Радыё Свабода Грамадзкія актывісты Гомелю Андрэй Аксёнаў і Марыя Багдановіч зьвярнуліся зь пісьмовымі заявамі да кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Гомелю Сяргея Краўцова. Яны просяць афіцыйна адказаць, ці маюць яны права на падставе закону “Аб друку” распаўсюджваць на тэрыторыі раёну недзяржаўныя газэты “Товарищ” і “Народная Воля”. Распаўсюднікі хацелі б рабіць гэта на Прывакзальнай плошчы — адным з найбольш людных месцаў у горадзе.

Актывісты маюць адпаведныя пасьведчаньні й дамовы з рэдакцыямі. Аднак міліцыянты Чыгуначнага райаддзелу міліцыі пастаянна затрымліваюць распаўсюднікаў, забараняюць ім бясплатна раздаваць гараджанам газэты.

Спадар Аксёнаў патрабуе паведаміць, ці мае ён права на падставе таго ж закону “Аб друку” распаўсюджваць самаробныя друкаваныя інфармацыйныя паведамленьні, якія складаюцца з цытатаў прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі зь ягонага штогадовага звароту да Нацыянальнага сходу й беларускага народу.

Папярэдні досьвед Андрэя Аксёнава ды іншых актывістаў паказвае, што міліцыянты адбіраюць любую друкаваную прадукцыю, нават калі тая адпавядае беларускаму заканадаўству.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG