Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачынаюцца Дні Эўропы


Радыё Свабода Сёньня ў Менску пачынаюцца Дні Эўропы. Пры падтрымцы Эўракамісіі, іх арганізуюць дыпляматычныя місіі краінаў Эўрапейскага зьвязу і краінаў-кандыдатаў на далучэньне да Зьвязу Пачынаючы з 22 траўня, цягам шасьці дзён запар у сталіцы Беларусі пройдзе мноства імпрэзаў.

Паколькі Аўстрыя -- цяперашні старшыня ў Эўразьвязе -- ня мае сваёй амбасады ў Беларусі, яна даручыла прадстаўляць агульнаэўрапэйскія інтарэсы ў Менску дыпляматам Латвіі. Амбасадар гэтай краіны Майра Мора падкрэсьлівае, што Дні Эўропы — гэта магчымасьць яшчэ раз згадаць і адзначыць, што беларусы — эўрапейцы, хаця й адмежаваныя цяпер ад зьяднанай Эўропы:

(Мора: ) “Беларусь мае непасрэдную агульную мяжу з Эўропай. Таму надзвычай важна ведаць сваіх суседзяў, а суседзям будзе дадзена магчымасьць паказаць сябе. Гэта тым больш цікава, што ў нас былі агульныя моманты ў гісторыі".

Некаторыя людзі ў Беларусі разважаюць так: з аднаго боку, Эўразьвяз зачыняе дзьверы для некаторых беларускіх чыноўнікаў, з лругога -- праводзіць мерапрыемствы ў Беларусі, да таго ж выдаткоўвае на іх эўрапэйскія грошы. Ці няма тут нейкай супярэчнасьці?

Дарадца амбасады Літвы ў Беларусі Марыус Януконіс падкрэсьлівае, што Эўразьвяз не зьбіраецца будаваць сьцяну дзеля таго, каб адгарадзіцца ад Беларусі:

(Януконіс:) "Супярэчнасьцей тут няма, паколькі Эўразьвяз заўжды падкрэсьлівае сваё жаданьне супрацоўнічаць як мага больш з грамадзтвам, з людзьмі Беларусі. Дні Эўропы як раз на гэта і накіраваныя. Эўразьвяз, калі уводзіў санкцыі альбо прымаў нейкія іншыя рашэньні, заўжды адзначаў, што ён застаецца адкрытым для насельніцтва Беларусі, але не для асобных чыноўнікаў. Таму што беларусы гэта --эўрапейцы".

Дні Эўропы ў Беларусі, як жартуюць супрацоўнікі амбасадаў, адначасова ператвараюцца і ў спаборніцтва дыпляматаў, паколькі у межах дзён некаторыя краіны правядуць свае ўласныя дні. Прыкладам, швэды заплянавалі студэнцкую канфэрэнцыю, латышы прывозяць у Менск фальклорны ансамбаль "Ветах", баўгары ладзяць дыскатэку, літоўцы праводзяць у амбасадзе дзень адкрытых дзьвярэй для беларускіх студэнтаў, французы пакажуць айчынныя фільмы, немцы арганізуюць футбольны матч і конкурс заўзятараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG