Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вайковых вучэньняў у Берасьці ледзь не адбылася трагедыя


Радыё Свабода Агляд сёньняшніх публікацыяў незалежнай прэсы

Выглядае на тое, што праваахоўныя органы сталiцы, сур''ёзна занялiся дзейнасьцю менскiх будаўнiчых арганiзацыяў, піша “Народная воля”. У распрацоўку трапiлi пераважна дзяржаўныя прадпрыемствы. Усяго за тыдзень пракуратура распачала каля дзесяцi гучных крымiнальных справаў супраць адказных асобаў будаўнiчых прадпрыемстваў, а таксама службоўцаў, якiя мелi дачыненьне да ўзвядзеньня ў Менску аб''ектаў нерухомасьцi.

“Народная воля” таксама спрабуе яшчэ раз падлічыць, наколькі палепшыцца дабрабыт пэнсыянэраў, якім ад 1 траўня падвысілі пэнсіі. У сярэднім пэнсіі ўзрасьлі на 16 тысячаў рублёў. Але ж выдаткі на камунальныя паслугі таксама павялічваюцца. З улікам усіх падаражэньняў, ужо ў чэрвені яны зьядуць 10 тысячаў рублёў ад гэтай падвышкі. Таксама трэба мець на ўвазе, што кошты на прадукты ды іншыя тавары не стаяць на месцы, таму ў суме ўсе новыя выдаткі перавысяць 14 тысячаў рублёў на месяц і ад падвышкі пэнсіі нічога не застанецца – да такой высновы прыходзіць карэспандэнт “Народнай волі” Яўген Таўгень.

“Брестский курьер” апавядае пра мясцовае здарэньне ў часе вайсковых вучэньняў, якое ледзьве ня скончылася трагедыяй. Апавядае журналіст Дзьмітры Паталятаў.

(Паталятаў: ) “Афіцэр, капітан уратаваў хлопца, які на палігоне нязручна адкрываў гранату. Яна ўпала перад ім, мог бы і загінуць, каб ня дзеяньні афіцэра трыццаць восьмай гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, які літаральна выхапіў з акопу жаўнера й такім чынам выратаваў яму жыцьцё. Зараз стан здароўя гэтага хлопца нармальны і жаўнер неўзабаве акрыяе”.

“Наша ніва” сёньня апавядае пра сайт вядомай гімнасткі Вольгі Корбут, якая цяпер жыве ў ЗША. Як выявілася, спадарыня Корбут шчырая беларуска. Прынамсі, яна падрабязна тлумачыць наведнікам, што чырвона-зялёны сьцяг – “афіцыйны”, а бел-чырвона-белы – “сапраўдны”.

А ў разьдзеле, дзе “Наша ніва” звычайна публікуе агляд кніжных навінак, можна прачытаць пра “Інтымны дзёньнік” Багдановіча. Самы вялікі кур’ёз у тым, што ніякага такога дзёньніка насамрэч няма. Укладальнік Уладзімер Сіўчыкаў папросту скарыстаў у назьве раскручаны брэнд. Але гэты валошкавы рэмікс і без Максімавых курортных нататак будуць купляць, і чытаць, і цемнавокім паням дарыць. Багдановіч не старэе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG