Юрась Бушлякоў, Прага Ці лічыць можна прымальным той факт, што гімн краіны сьпяваюць на мове, якая не зьяўляецца ў гэтай краіне афіцыйнаю? На гэтую тэму дыскутуюць цяпер у Злучаных Штатах – днямі там была выпушчаная гішпанскамоўная вэрсія амэрыканскага гімну. Зьяўленьне новай вэрсіі гімну нямала людзей, перш за ўсё лацінаамэрыканскія імігранты, сустрэлі прыхільна. Аднак шмат хто паставіўся да амэрыканскага гімну па-гішпанску нэгатыўна, у тым ліку й прэзыдэнт ЗША Джордж Буш.