Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як заахвоціць беларусаў мець болей дзяцей?


Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў чарговую прэзыдэнцкую праграму “Дзеці Беларусі”, разьлічаную на наступныя пяць гадоў. Гэтая праграма павінна павялічыць нараджальнасьць у Беларусі. Нашая карэспандэнтка запыталася ў людзей на менскіх вуліцах, што варта зрабіць, каб у Беларусі нараджалася болей дзяцей?

(Юнак: ) “Як мне падаецца, трэба, каб маладым сем”ям давалі жыльлё. Гэта самае галоўнае”.

(Спадарыня: ) “Напэўна, лепшыя эканамічныя ўмовы. Каб людзі не баяліся размножвацца, гадаваць дзяцей і гэтак далей”.

(Карэспандэнтка: ) "Што на вашую думку можа паспрыяць павелічэньню нараджальнасьці ў Беларусі?”

(Спадар: ) “Найперш гэта, канечне, жыльлё. Бо маладыя сем”і, якія ня маюць свайго вугла ня могуць і плянаваць сваё далейшае жыцьцё. Ну й лепшае матэрыяльнае становішча каб было”.

(Спадарыня: ) “Грошай пабольш, дапамогі, ільготаў, заробкаў. Няхай кватэры абяцаюць і я думаю, што ўсё будзе”.

(Спадар: ) “Падвышэньне нараджальнасьці? Пазбавіцца ад п”янства й усё пойдзе. Ня трэба гэтай гарэлкі”.

(Юначка: ) “Упэўненасьць павінна быць у будучыні. Каб было дзе жыць маладым сем”ям, каб добрая праца была, добры заробак. А галоўнае – гэта жаданьне”.

(Спадар: ) “Калі людзі пачнуць добра зарабляць, калі змогуць забясьпечыць сваю сям”ю, калі змогуць набыць жытло, а ня жыць па дваццаць гадоў у інтэрнаце ці за вялікія грошы здымаць кватэру. Вось тады й будзе нараджальнасьць, а так гэта не рэальна”.

(Карэспандэнтка: ) "Што на вашую думку можа паспрыяць павелічэньню араджальнасьці ў Беларусі?”

(Юначка: ) “Я лічу, што заробак. Калі ён будзе большы, то людзі змогуць будаваць сваю будучыню ў выглядзе дзяцей. І не баяцца таго, што іх ня будзе чым накарміць, у што надзець, забясьпечыць нармалёвую адукацыю й разьвіцьцё”.

(Спадар: ) “Ну, на маю думку нараджэньню паспрыяюць матэрыяльныя ўмовы жыцьця грамадзтва. Гэта самае асноўнае”.

(Юначка: ) “Перш-наперш жыльлё патрэбна. А таксама патрэбны той чалавек, для якога хацелася бы нарадзіць дзіця. А вось з гэтым, на жаль, вялікія праблемы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG