Стэнды з Вітаўтам Вялікім, Радзівіламі і Львом Сапегам разьмясьцілі на прыпынку грамадзкага транспарту ў Салігорску.
Рэгіянальная пракуратура ў Беластоку спыніла сьледзтва ў справе сёлетняга маршу ў Гайнаўцы, арганізаванага польскімі нацыяналістычнымі групоўкамі ў памяць Рамуальда Райса «Бурага».
Адказ прыйшоў на імя дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай.
Аўдыёкніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста». Восьмая частка.
Што можна пабачыць, разьбіраючы ўласныя архівы?
Гісторык Мікола Волкаў атрымаў адказ з пракуратуры Горадзенскай вобласьці наконт разбурэньня «сьцяны Вітаўта» на Старым замку ў Горадні. Парушэньняў не знайшлі.
Аўдыёкніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста». Сёмая частка.
Ёсьць яскравыя прыклады, як «цэнзурылі» Ларысу Геніюш. Кнігу «Лісты ўнукам» можна замовіць на Talaka.by за 25 рублёў (32 рублі з дастаўкай па Беларусі).
Месца, дзе была выява Кастуся Каліноўскага, зафарбавалі сіняй фарбай (хоць уся сьцяна жоўтая), а налеплены тэкст проста сарвалі, пакінуўшы сьляды клею. Той тэкст быў адсылкай да «Мужчынскай праўды».
У Магілёве з размахам адзначаць стогадовы юбілей камсамолу. Гадавіну мясцовыя ўлады ўзяліся адзначаць цягам году.
На адрас Менгарвыканкаму паступіў шэраг зваротаў ад грамадзян Беларусі і прадстаўнікоў грамадзкасьці з нэгатыўным стаўленьнем да пытаньня ўстаноўкі памятнай дошкі па вуліцы Валадарскага, 9.
Слухайце новую частку архіўнага аўдыёраману Сяргея Шупы пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.
На помніку-камені, які адзначае месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Кабыляцкая гара пад Воршай, зьявілася шыльда са словамі «Месца памяці і смутку».
Гэта збор некалькіх дзясяткаў, скажам так, радыёп’есаў, любоўна інструмэнтаваных, дзе няма тугі, а ёсьць удзячнасьць.
25 верасьня ў Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі адмыслоўцы абмеркавалі лёс былой сынагогі ў Ашмянах. Праект канцэпцыі аднаўленьня старога будынку з арыентацыяй на інтарэсы мясцовай супольнасьці рэалізуе Беларускі камітэт ICOMOS пры ўдзеле Ашмянскага краязнаўчага музэю і літоўскіх адмыслоўцаў.
Вядомы культуроляг і краязнаўца, старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч выступіў з ініцыятывай тэрмінова правесьці інвэнтарызацыю крыжоў ды іншых аб’ектаў, пастаўленых у Курапатах, ды ўзгадніць іх зь Міністэрствам культуры.
Пэтыцыя да Менгарвыканкаму заклікае выканаць абяцаньне і ўсталяваць шыльду ў гонар 100 год Беларускай Народнай Рэспублікі. 2100 подпісаў яна сабрала крыху больш як за суткі.
Аўдыёкніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста». Шостая частка.
20 верасьня ў Менску праходзіць чацьвёртае паседжаньне Кансультацыйнай рады беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў.
На кнігу трэба сабраць 22 тысячы рублёў, адзін асобнік можна замовіць за 30 рублёў. 11 лекцыяў пройдуць у менскай кнігарні «Логвінаў», а таксама ў пяці абласных цэнтрах.
Больш за 600 подпісаў амаль за 4 гадзіны пасьля публікацыі сабрала пэтыцыя з заклікам усталяваць шыльду ў гонар 100 год Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пра падзеі 17-га верасьня 1939 году і наступствы гэтай даты для беларусаў можна было б напісаць эпапэю. Але ўпершыню за гады сёлета не хацелася пісаць нават радка. Усё праз Вячаслава Мішука.
Гэта не канчатковая адмова, а толькі тлумачэньне, чаму шыльду не павесілі, хоць дазвол далі яшчэ ў сакавіку. Што за звароты былі, колькі і ад каго, невядома.
Сьцяг прапануюць прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасьцю, дазволіць яго вольнае выкарыстаньне ў Беларусі, у тым ліку дзяржаўнымі ўстановамі, абараніць ад неправамерных перашкод у выкарыстаньні.
У КДБ лічылі, што ён спрабаваў рабіць у СССР «кампрамэтуючыя кадры» для «дыскрэдытацыі і высьмейваньня ім жа наўмысна створаных выродлівых вобразаў і малазначных бакоў» савецкага жыцьця.
Здаецца, якая дата лепей пасавала б для нацыянальнага сьвята Беларусі, чым 17 верасьня?
Расейская палітыка ў дачыненьні да Ўкраіны яшчэ пры Ельцыне і пры Пуціне зьяўляецца найбуйнейшай палітычнай памылкай. Пра гэта заявіў у інтэрвію Радыё Свабода гісторык Віктар Міраненка, чалавек, які ўзначальваў камсамол УССР і СССР.
А яшчэ «хач», «пшэк», «лабус» і «хахол». Некаторыя з гэтых словаў, паводле заключэньня, зусім не абразьлівыя, а некаторыя — выразна нэгатыўныя. Выснову зрабілі на падставе слоўнікаў і Вікіпэдыі.
Савецкую вуліцу ў Горадні перад сьвятам горада ператварылі ў алею яго ганаровых жыхароў. Сярод іх Васіль Быкаў, Аляксей Карпюк, Уладзімер Караткевіч.
На трох вуліцах у Пружанах — Леніна, Савецкай і Шырмы — зьявіліся шыльды зь іхнымі гістарычнымі назвамі.
Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы, архіяпіскап Сьвятаслаў Логін на просьбу Радыё Свабода камэнтуе рашэньне Канстантынопальскага патрыярха надаць Украінскай Праваслаўнай царкве аўтакефалію.
Іншых варыянтаў ушанаваньня паўстаньня, акрамя «гістарычна неабгрунтаванай» шыльды на «ня той» ратушы, улады не прапанавалі. Пры гэтым менш за месяц таму ў Магілёве насупраць ратушы паставілі памятны знак стаўцы расейскага імпэратара Мікалая ІІ.
У нядзелю ў Нью-Ёрку зноў адкрылася станцыя мэтро пад Сусьветным гандлёвым цэнтрам, якая была закансэрваваная і заставалася ў разбураным стане 14 гадоў.
Думкі гісторыка Алеся Краўцэвіча.
Да выгляду 200-гадовай даўнасьці аднаўляецца адна зь вежаў Гальшанскага замка — таго самага, які часам лічаць правобразам «Чорнага замка Альшанскага» Ўладзімера Караткевіча.
Паводле традыцыі, якая вядзецца зь першых год беларускай незалежнасьці, аматары гісторыі сабраліся на Крапівенскім полі, дзе 8 верасьня 1514 году адбылася славутая бітва пад Воршай.
Першая ў гісторыі падкаст-вечарынка ад Зьмітра Бартосіка з прэзэнтацыяй новай кнігі «Клініка кітайскага дантыста».
На ўгодкі бітвы пад Воршай на полі, дзе ў 1514 годзе адбылася пераможная бітва пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астроскага, невядомыя ўсталявалі сьцяг з Пагоняй.
У новых падручніках гісторыі Беларусі для старэйшых клясаў вайну Францыі і Расейскай імпэрыі 1812 году называюць «айчыннаю». Аднак архіўныя матэрыялы таго часу пра сустрэчу Напалеона ў былым ВКЛ разьбіваюць гэтае ўяўленьне ўшчэнт.
На прэзэнтацыі факсымільнага выданьня першага беларускага буквара ў міністра замежных спраў Беларусі спыталі, каго з сучасных беларускіх пісьменьнікаў ён бы вылучыў. Уладзімер Макей назваў Уладзімера Арлова.
Гісторык Мікола Волкаў атрымаў адказ зь Міністэрства культуры на свой зварот з нагоды зруйнаваньня муроў горадзенскага Старога замка, як мяркуецца, XIV–XV стагодзьдзяў. Паводле чыноўнікаў, адказныя за рэканструкцыю ня скардзіліся на парушэньні.
Пакуль што фільм «Песьні старой Эўропы», фрагмэнтам якой ёсьць відэа, выйшаў толькі на дысках, іх можна купіць на сайце «Песень» ці ў этнакраме «Рагна» ў Менску
Абарончы мур горадзенскага старога замка з боку Нёмана пачалі закладаць цэглай. Краязнаўцы абураюцца, што «сьцяну Вітаўта» схаваюць. Але гэтыя працы ўзгодненыя Міністэрствам культуры.
«Савецкія і нямецкія афіцэры, як сябры, размаўляюць на памежным чыгуначным мосьце. Пройдзе менш за год — і гэтыя людзі будуць забіваць адзін аднаго. У чэрвені 1941 году Гітлер нападзе на свайго ўчорашняга хаўрусьніка Сталіна».
Жнівень 2018 году запомніцца мне надоўга. Ніколі яшчэ не было, каб у Менску столькі людзей прыязна рэагавалі на маю беларускую мову ў музэях, крамах, рэстаранах і афіцыйных установах.
У Нямеччыне абмяркоўваюць стварэньне яшчэ аднаго помніка ахвярам нацыстаў у Другой сусьветнай вайне.
У горадзе Кошыцэ ў Славаччыне каля трыццаці тысяч вернікаў-каталікоў у суботу прынялі ўдзел у цырымоніі бэатыфікацыі (далучэньня да ліку блажэнных) Ганны Калясаравай — славацкай дзяўчыны, забітай падчас Другой сусьветнай вайны савецкім салдатам за адмову ўступіць зь ім у інтымную сувязь.
Орша — третий по количеству расстрелянных в сталинские времена город Беларуси. Еще советские власти признали здесь два места массовых убийств, совершавшихся органами НКВД. Но нынешнему райисполкому не хватает доказательств, чтобы установить мемориал в память о репрессированных.
Загрузіць яшчэ