Слухайце новую частку архіўнага аўдыёраману Сяргея Шупы пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.
Блогер Антон Матолька атрымаў адказ зь Менскага райвыканкаму ў адказ на скаргу актывістаў у Генпракуратуру на правядзеньне вясельля з салютам у рэстаране «Поедем поедим».
У сядзібе Партыі БНФ адкрылася выстава, прысьвечаная 30-м угодкам стварэньня аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Экспануюцца дакумэнтальныя і матэрыяльныя сьведчаньні той гістарычнай падзеі.
Якім бачыцца Народны Фронт тым, хто нарадзіўся ў канцы 80-х — пачатку 90-х? Ці зайздросьцяць маладыя людзі пакаленьню БНФ? У чым, на погляд моладзі, памыляліся іх папярэднікі?
Нягледзячы на разрыў эўхарыстычных зносінаў Расейскай праваслаўнай царквы з Канстантынопальскім патрыярхатам, Канстантынопаль працягвае заставацца ў зносінах зь ёй. Пра гэта гаворыцца ў звароце экзархату расейскіх прыходаў у Заходняй Эўропе да паствы.
Падрыхтоўчыя працы і раскопкі сталі падставай для чарговай варты ў Курапатах. Свабода тлумачыць пазыцыі бакоў.
19 кастрычніка 1988 году ў памяшканьні тагачаснага Дому кіно (касьцёл Сьв. Сымона і Алены) быў утвораны аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.
Невядомае месца пахаваньня Скарыны, няма перакананьня народу ў ягонай сьвятасьці, ініцыяваньне працэсу не адпавядае нормам касьцёльнага заканадаўства.
Эпіграф кнігі — цытата з раману «Дзевяноста трэці год» Віктора Гюго: «Усё было страшна, але ніхто ня ведаў страху».
У менскай сядзібе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста трэці» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе», а таксама ранейшай кнігі «Дзевяноста другі».
Нам, студэнтам БДУ на ўліку куратараў з КГБ (а яны былі на ўсіх факультэтах) патрымаць такія штукі ў руках не выпадала. А хацелася.
Падчас раскопак знайшлі гільзы, але ня ўсе яны былі расстрэльныя.
Сёньня і заўтра ў Менску адбудуцца прэзэнтацыі новай кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста трэці» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе».
Падзеі 16 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Камісія пры Міністэрстве юстыцыі Эстоніі ацаніла памер шкоды ад акупацыі Эстоніі Савецкім Саюзам прыкладна на 92 млрд рублёў (у справаздачы валютны курс не пазначаны). Паводле цяперашняга валютнага курсу гэта каля 1,2 млрд эўраў.
Аўдыёкніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста». Дзявятая частка.
Горад Пісэк у Паўднёвай Чэхіі абвясьціў у 1918 годзе незалежнасьць на два тыдні раней, чым уся рэспубліка. Як гэта здарылася?
Помнік архітэктуры ХІХ стагодзьдзя — адміністрацыйны будынак па вуліцы камісара Крылова, 4, быў выкуплены на аўкцыёне за 300 тысячаў рублёў. Трохпавярховы дом новая гаспадыня зьбіраецца перарабіць у аднакватэрнае жытло агульнай плошчай 804 м².
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выдзеліў 15 тысяч даляраў на рамонт даху сядзібы Касьцюшкаў ва ўрочышчы Марачоўшчына ў Івацэвіцкім раёне. Дах быў пашкоджаны пасьля ўрагану ў 2016 годзе.
Стэнды з Вітаўтам Вялікім, Радзівіламі і Львом Сапегам разьмясьцілі на прыпынку грамадзкага транспарту ў Салігорску.
Рэгіянальная пракуратура ў Беластоку спыніла сьледзтва ў справе сёлетняга маршу ў Гайнаўцы, арганізаванага польскімі нацыяналістычнымі групоўкамі ў памяць Рамуальда Райса «Бурага».
Адказ прыйшоў на імя дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай.
Аўдыёкніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста». Восьмая частка.
Што можна пабачыць, разьбіраючы ўласныя архівы?
Гісторык Мікола Волкаў атрымаў адказ з пракуратуры Горадзенскай вобласьці наконт разбурэньня «сьцяны Вітаўта» на Старым замку ў Горадні. Парушэньняў не знайшлі.
Аўдыёкніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста». Сёмая частка.
Ёсьць яскравыя прыклады, як «цэнзурылі» Ларысу Геніюш. Кнігу «Лісты ўнукам» можна замовіць на Talaka.by за 25 рублёў (32 рублі з дастаўкай па Беларусі).
Месца, дзе была выява Кастуся Каліноўскага, зафарбавалі сіняй фарбай (хоць уся сьцяна жоўтая), а налеплены тэкст проста сарвалі, пакінуўшы сьляды клею. Той тэкст быў адсылкай да «Мужчынскай праўды».
У Магілёве з размахам адзначаць стогадовы юбілей камсамолу. Гадавіну мясцовыя ўлады ўзяліся адзначаць цягам году.
На адрас Менгарвыканкаму паступіў шэраг зваротаў ад грамадзян Беларусі і прадстаўнікоў грамадзкасьці з нэгатыўным стаўленьнем да пытаньня ўстаноўкі памятнай дошкі па вуліцы Валадарскага, 9.
На помніку-камені, які адзначае месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Кабыляцкая гара пад Воршай, зьявілася шыльда са словамі «Месца памяці і смутку».
Гэта збор некалькіх дзясяткаў, скажам так, радыёп’есаў, любоўна інструмэнтаваных, дзе няма тугі, а ёсьць удзячнасьць.
25 верасьня ў Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі адмыслоўцы абмеркавалі лёс былой сынагогі ў Ашмянах. Праект канцэпцыі аднаўленьня старога будынку з арыентацыяй на інтарэсы мясцовай супольнасьці рэалізуе Беларускі камітэт ICOMOS пры ўдзеле Ашмянскага краязнаўчага музэю і літоўскіх адмыслоўцаў.
Вядомы культуроляг і краязнаўца, старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч выступіў з ініцыятывай тэрмінова правесьці інвэнтарызацыю крыжоў ды іншых аб’ектаў, пастаўленых у Курапатах, ды ўзгадніць іх зь Міністэрствам культуры.
Пэтыцыя да Менгарвыканкаму заклікае выканаць абяцаньне і ўсталяваць шыльду ў гонар 100 год Беларускай Народнай Рэспублікі. 2100 подпісаў яна сабрала крыху больш як за суткі.
Аўдыёкніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста». Шостая частка.
20 верасьня ў Менску праходзіць чацьвёртае паседжаньне Кансультацыйнай рады беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў.
На кнігу трэба сабраць 22 тысячы рублёў, адзін асобнік можна замовіць за 30 рублёў. 11 лекцыяў пройдуць у менскай кнігарні «Логвінаў», а таксама ў пяці абласных цэнтрах.
Больш за 600 подпісаў амаль за 4 гадзіны пасьля публікацыі сабрала пэтыцыя з заклікам усталяваць шыльду ў гонар 100 год Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пра падзеі 17-га верасьня 1939 году і наступствы гэтай даты для беларусаў можна было б напісаць эпапэю. Але ўпершыню за гады сёлета не хацелася пісаць нават радка. Усё праз Вячаслава Мішука.
Гэта не канчатковая адмова, а толькі тлумачэньне, чаму шыльду не павесілі, хоць дазвол далі яшчэ ў сакавіку. Што за звароты былі, колькі і ад каго, невядома.
Сьцяг прапануюць прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасьцю, дазволіць яго вольнае выкарыстаньне ў Беларусі, у тым ліку дзяржаўнымі ўстановамі, абараніць ад неправамерных перашкод у выкарыстаньні.
У КДБ лічылі, што ён спрабаваў рабіць у СССР «кампрамэтуючыя кадры» для «дыскрэдытацыі і высьмейваньня ім жа наўмысна створаных выродлівых вобразаў і малазначных бакоў» савецкага жыцьця.
Здаецца, якая дата лепей пасавала б для нацыянальнага сьвята Беларусі, чым 17 верасьня?
Расейская палітыка ў дачыненьні да Ўкраіны яшчэ пры Ельцыне і пры Пуціне зьяўляецца найбуйнейшай палітычнай памылкай. Пра гэта заявіў у інтэрвію Радыё Свабода гісторык Віктар Міраненка, чалавек, які ўзначальваў камсамол УССР і СССР.
А яшчэ «хач», «пшэк», «лабус» і «хахол». Некаторыя з гэтых словаў, паводле заключэньня, зусім не абразьлівыя, а некаторыя — выразна нэгатыўныя. Выснову зрабілі на падставе слоўнікаў і Вікіпэдыі.
Савецкую вуліцу ў Горадні перад сьвятам горада ператварылі ў алею яго ганаровых жыхароў. Сярод іх Васіль Быкаў, Аляксей Карпюк, Уладзімер Караткевіч.
На трох вуліцах у Пружанах — Леніна, Савецкай і Шырмы — зьявіліся шыльды зь іхнымі гістарычнымі назвамі.
Загрузіць яшчэ