Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кацярына Сныціна выйграла апошні матч у сваёй прафэсійнай кар’еры і стала чэмпіёнкай Вялікай Брытаніі

Кацярына Сныціна, архіўнае фота, 2020 год
Кацярына Сныціна, архіўнае фота, 2020 год

Учора яна правяла апошнюю трэніроўку з «London Lions». А сёньня яе каманда ў гульні зь «Newcastle Eagles» выйграла чэмпіянат Вялікай Брытаніі зь лікам 92:65.

Кацярыне Сныцінай 38 гадоў, баскетболам займаецца зь сямі. У 15 трапіла ў свой першы прафэсійны баскетбольны клюб «Гарызонт». У 17 паехала гуляць за францускую каманду. Найбольш сэзонаў Сныціна правяла ў Расеі. Былі каманды ў Польшчы, Турэччыне, Вугоршчыне. Калі ёй было 22 гады, нацыянальная зборная Беларусі, у складзе якой тады гуляла Кацярына, узяла бронзу на чэмпіянаце Эўропы, яна таксама гуляла на пэкінскай алімпіядзе, выйгравала чэмпіянаты Францыі і Беларусі.

Кацярына Сныціна ў 2020 годзе падпісала ліст вольных спартоўцаў. У сакавіку 2021 году Сныціна абвясьціла, што завяршае кар’еру ў нацыянальнай зборнай Беларусі, дзе яна тады была капітанам, каб ня быць часткай прапаганды рэжыму Лукашэнкі. Апошнія два сэзоны яна адгуляла ў брытанскай камандзе «London Lions».

Увосень 2023 году Кацярына заявіла, што цалкам завяршае баскетбольную кар’еру. У красавіку ейная каманда «London Lions» выграла Эўракубак – другі па значнасьці турнір Эўропы. Сныціна за свае грошы купіла беларускім заўзятарам квіткі на найлепшыя месцы, бо ім выдзелілі далёкі сэктар.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG