Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пешаходнай вуліцы ў Горадні зьявіліся партрэты Васіля Быкава, Максіма Багдановіча, Боны Сфорцы. ФОТА


Савецкую вуліцу ў Горадні перад сьвятам горада ператварылі ў алею яго ганаровых жыхароў. Сярод іх Васіль Быкаў, Аляксей Карпюк, Уладзімер Караткевіч.

Васіль Быкаў жыў у Горадні каля 30 гадоў, Аляксей Карпюк — большую частку жыцьця.

Уладзімер Караткевіч, хоць і не гарадзенец, але дзякуючы яму ведаем, дзе прызямліўся Хрыстос.

Максім Багдановіч і Эліза Ажэшка — тыя рэдкія жыхары з ганаровай алеі, імёнамі якіх назвалі гарадзкія вуліцы.

Стваральнік мовы эспэранта, доктар Людвіг Замэнгоф пражыў у горадзе каля пяці гадоў.

​Парк на месцы батанічнага саду Жана Жылібера жыве дагэтуль.

Гісторык Віктар Саяпін, які прысьвяціў Горадні шмат кнігаў, яшчэ жывы ў памяці гарадзенцаў.

​Калі Давыд Гарадзенскі быў старастам, крыжакі не рызыкавалі нападаць на горад.

Вуліцы ў гонар Напалеона Орды, які напісаў вядомую панараму Горадні, і мастака Леона Бакста, які тут нарадзіўся, разьмешчаныя на самым ускрайку гораду.

Дзякуючы каралеве Боне Сфорцы Горадня атрымала водаправод, пры ёй пачалі брукаваць вуліцы і плошчу, на ратушы ўсталявалі гадзіньнік, які стаў сымбалем горада.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG