Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія налічыла больш за мільярд эўраў шкоды ад савецкай акупацыі


Цырымонія ўшанаваньня памяці ахвяраў масавых дэпартацыяў з Эстоніі 1949 году, Талін, 25 сакавіка 2011
Цырымонія ўшанаваньня памяці ахвяраў масавых дэпартацыяў з Эстоніі 1949 году, Талін, 25 сакавіка 2011

Камісія пры Міністэрстве юстыцыі Эстоніі ацаніла памер шкоды ад акупацыі Эстоніі Савецкім Саюзам прыкладна на 92 млрд рублёў (у справаздачы валютны курс не пазначаны). Паводле цяперашняга валютнага курсу гэта каля 1,2 млрд эўраў.

Кіраўнік камісіі, гісторык Томас Хіё лічыць, што Эстонія ня можа адмовіцца ад вывучэньня нанесенай шкоды і выстаўленьня патрабаваньняў аб кампэнсацыі, таму што гэта будзе азначаць прызнаньне добраахвотнага далучэньня да СССР:

«Міжнароднае права дазваляе нам выстаўляць пазовы аб кампэнсацыі шкоды за страты, зьвязаныя з акупацыяй, і ў мінулым гэта зрабілі некалькі дзяржаваў. Савецкі Саюз акупаваў Эстонію ў 1940 годзе, і акупацыйная ўлада нясе адказнасьць за час акупацыі. Адмова ад пакрыцьця шкоды можа лічыцца прызнаньнем добраахвотнага далучэньня да Савецкага Саюзу. У такім выпадку будуць забытыя дзясяткі тысяч грамадзян, якія сталі ахвярамі савецкай улады, і будзе прызнана бессэнсоўнасьць і непатрэбнасьць дзейнасьці тых, хто змагаўся супраць акупацыйнай улады», — перадае словы Хіё міністэрства.

Ахвярамі сталінскіх рэпрэсій у Эстоніі сталі 49 500 чалавек, 24 100 чалавек загінулі падчас Другой сусьветнай вайны, 139 400 чалавек вымушаныя былі зьехаць з Эстоніі. Эстонія страціла Пячэрскі раён і тэрыторыі за Нарвай. У справаздачы гаворыцца, што чалавечыя страты паводле сваёй прыроды можна лічыць генацыдам.

У Эстонію завезьлі шмат працоўнай сілы, і доля эстонцаў ў нацыянальным складзе Эстоніі паменшылася з 89% у 1941 годзе да 61% у 1989 годзе.

Па словах міністра юстыцыі Урмаса Рэйнсалу, многія страты ня могуць быць вымераныя ў грашах, напрыклад, разбурэньне дзяржаўнасьці, культуры, адукацыі, разьвіцьцё свабоднага грамадзтва. Рейнсалу лічыць, што працу па ацэнцы шкоды неабходна працягваць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG