Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што цяпер адбываецца ў Курапатах. Тлумачыць археоляг

абноўлена

Гільзы, выяўленыя падчас раскопак у Курапатах
Гільзы, выяўленыя падчас раскопак у Курапатах

На «Галгофе» ва ўрочышчы Курапаты 16 кастрычніка пачаліся першыя за 20 гадоў раскопкі. У Курапатах сабраліся праціўнікі дзяржаўнага мэмарыялу. Таксама, акрамя археолягаў і рабочых, прысутнічалі чыноўнікі. Днём раней там зьявіліся бульдозэры, якія раскапалі дарогу на «Галгофу».

Дык а навошта раскопкі?

Раскопкі праводзяцца як падрыхтоўчыя працы перад усталяваньнем у Курапатах мэмарыялу, праект якога перамог у конкурсе Міністэрства культуры.

Раскопкі ў Курапатах праводзіліся ў 1988 і 1997–1998 гадах
Раскопкі ў Курапатах праводзіліся ў 1988 і 1997–1998 гадах

Будуць дасьледаваць плошчу 3,5 на 3,5 мэтра глыбінёй да 2 мэтраў. Пры неабходнасьці плошчу пашыраць.

Навошта капаць бульдозэрам?

Экскаватары рабілі траншэю для адводу вады, якая зьбягае з МКАДУ, сказаў Свабодзе загадчык аддзелу Сярэднявечча і Новага часу Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вадзім Кошман.

Раскопкі на гэтай тэрыторыі вяліся перад будаўніцтвам МКАД і правядзеньнем камунікацыяў. «Там ляжаць кабэлі электрасілкаваньня», — сказаў Кошман.

Траншэя пракапаная ня менш як за 250–300 мэтраў ад месцаў расстрэлаў, гэта вызначылі раскопкі Зянона Пазьняка 1988 году, патлумачыў Кошман.

«Там ніякіх пахаваньняў, касьцей і асабістых рэчаў ня можа быць», — сказаў Кошман.

Падчас раскопак знайшлі гільзы

На вяршыні ўзгорку дасьледчыкі выявілі гільзы. Яны датаваныя пачаткам ХХ стагодзьдзя і 1930-мі гадамі, сказаў Кошман. Частка зь іх зьвязаная з расстрэламі, частка — з савецка-польскай вайной 1919–1921 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG