Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі гісторык: Патрэбен агульны помнік палякам, расейцам, беларусам і ўкраінцам


Цырымонія адкрыцьця помніка ахвярам Другой сусьветнай вайны на тэрыторыі былога канцэнтрацыйнага лягера ў Трасьцянцы пад Менскам. 29 чэрвеня 2018
Цырымонія адкрыцьця помніка ахвярам Другой сусьветнай вайны на тэрыторыі былога канцэнтрацыйнага лягера ў Трасьцянцы пад Менскам. 29 чэрвеня 2018

У Нямеччыне абмяркоўваюць стварэньне яшчэ аднаго помніка ахвярам нацыстаў у Другой сусьветнай вайне. Ставіць яго толькі ў памяць палякаў ці ўсіх ўсходнеэўрапейскіх ахвяр? «Нямецкая хваля» пагутарыла з гісторыкам Марцінам Аўстам.

Мэмарыял ахвярам Галакосту быў адкрыты ў Бэрліне ў 2005 годзе. З тых часоў зьявіліся і іншыя помнікі ў памяць ахвяр нацыянал-сацыялізму: рэпрэсаваным гомасэксуалам, цыганам, а таксама забітым у ходзе праграмы гвалтоўнай эўтаназіі. Аднак у Нямеччыне дагэтуль няма помніка ахвярам вайны, якую ва ў Усходняй Эўропе вялі нацысты. У кааліцыйным пагадненьні паміж кіруючымі ў Нямеччыне кансэрватарамі з блока ХДС / ХСС і сацыял-дэмакратамі зафіксавана, што гэты прабел павінен быць запоўнены. Зрэшты, цяпер у Германіі разгарнулася дыскусія пра тое, як гэта павінна быць рэалізавана.

Прафэсар гісторыі Бонскага унівэрсытэту Марцін Аўст (Martin Aust) спэцыялізуецца на усходнеэўрапейскай праблематыцы.

— Спадар прафэсар, яшчэ ў 2017 годзе вы падпісалі пэтыцыю з патрабаваньнем усталяваць у Бэрліне асобны манумэнт палякам, забітым нацыстамі. Цяпер вы падтрымалі ідэю сумеснага мэмарыялу ўсім ахвярам нямецкіх войнаў на зьнішчэньне ва Ўсходняй Эўропе. Чаму вы зьмянілі сваё меркаваньне?

— Я нязьменна прытрымліваюся думкі, што веды аб пачатку нямецкай вайны на зьнішчэньне ў Польшчы ў нямецкім грамадзтве застаюцца недастатковымі. Таму я дагэтуль прыкладаю намаганьні для стварэньня ў Нямеччыне заўважнага сымбалю памяці аб польскіх ахвярах. Аднак, на маю думку, недастаткова будзе запоўніць прабел толькі ў памяці пра палякаў. Ахвяры нямецкай вайны на зьнішчэньне ў Савецкім Саюзе таксама зьяўляюцца прабелам ў нямецкай мэмарыяльнай тапаграфіі. Шукаючы дарэчную форму памяці ахвяр, мы павінны ўзяць пад увагу ўзаемасувязь падзей у кантэксьце вайны ў цэлым і, у прыватнасьці, вайны на зьнішчэньне, якую Нямеччына вяла ва Усходняй Эўропе.

— У кааліцыйным пагадненьні нямецкага фэдэральнага ўраду выказана імкненьне «ў дыялёгу з усходнеэўрапейскімі суседзямі» нагадаць пра «ўсіх ахвяраў нямецкай вайны на зьнішчэньне на ўсходзе». Чаму такі падыход, з нямецкай пэрспэктывы, выклікае канфлікт з культурамі памяці ў Польшчы, Украіне і Расеі?

— Гэта зьвязана з тым, што адрозьніваюцца мовы, на якіх малююць сябе і іншых злачынцы, ахвяры, а таксама іх нашчадкі. Нацыянал-сацыялісты называлі людзей, якіх яны зьнішчалі, тэрмінамі, якія адрозьніваюцца ад тых, якімі апісваюць іх нашчадкі ахвяраў. Нацысты казалі спачатку пра габрэяў, затым пра палякаў як славян і ўрэшце пераважна пра бальшавікоў і «жыхароў Савецкага Саюзу», толькі зрэдку успамінаючы расейцаў і ўкраінцаў як славян. Нашчадкі ахвяраў вайны на зьнішчэньне супраць Савецкага Саюзу сёньня кажуць пра сябе ў нацыянальных катэгорыях — як пра расейцаў, беларусаў ці ўкраінцаў.

Чытаць інтэрвію цалкам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG