Пытаньне аб выдачы Беларусі крэдыту на будаўніцтва АЭС будзе вырашанае бліжэйшымі месяцамі, аб'ём крэдыту ўдакладняецца. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Расеі Аляксей Кудрын.
Рэфармаваньне сыстэмы аховы здароўя, жыльлёвай сфэры і сыстэмы адукацыі стануць прыярытэтамі для нацыянальнага камітэту Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на 2010 год. Пра гэта сёньня заявілі кіраўнікі нацкаму на сваёй прэсавай канфэрэнцыі. Яны адзначылі, што сёлета рэкамэндацыямі дэмакратычных сілаў карысталіся і ўрадавыя, і міжнародныя структуры.
Беларусь заняла апошняе, 183-е месца ва ўсясьветным рэйтынгу паводле лёгкасьці аплаты падаткаў, падрыхтаваным Усясьветным банкам, Міжнароднай фінансавай карпарацыяй і кансалтынгавай кампаніяй PricewaterhouseCoopers. Як да такой ацэнкі паставіліся ва ўрадзе і ў бізнэс-колах Беларусі.
Мінфін Беларусі часткова пагаджаецца і часткова спрачаецца з вынікамі міжнароднага дасьледваньня “Выплата падаткаў-2010". Паводле досьледу, Беларусь заняла апошняе 183-е месца ва ўсясьветным рэйтынгу па лёгкасьці сплаты падаткаў.
Міністэрства фінансаў Беларусі ўнесла прэзыдэнту праект бюджэту на 2010 год, сыходзячы са стаўкі падатку на даданую вартасьць у 20%, замест дзейных цяпер 18 %.
27 лістапада ў Менску прэзыдэнты Беларусі, Расеі і Казахстану падпішуць дакумэнт пра фармаваньне Мытнага саюзу. Але чаму пагадненьне вырашана ратыфікаваць, нават калі афіцыйны Менск прызнае, што эканамічны альянс шмат у чым супярэчыць інтарэсам беларусаў?
183-е месца ва ўсясьветным рэйтынгу сыстэмы падаткаабкладаньня заняла Беларусь. Такія вынікі чацьвёртага штогадовага досьледу “Выплата падаткаў 2010. Міжнародны агляд”, падрыхтаванага Ўсясьветным банкам, Міжнароднай фінансавай карпарацыяй і PricewaterhouseCoopers.
Беларускі ўрад акрэсьліў канкрэтныя мэханізмы вызначэньня і падвышэньня каэфіцыенту суадносінаў сярэдняга заробку кіраўнікоў і сярэдняга заробку арганізацыі ў цэлым.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў 25-26 лістапада наведае зь візытам Беларусь. Падчас перамоваў, будуць абмеркаваныя пытаньні беларуска-казахскага ўзаемадзеяньня ў розных сфэрах.
24 лістапада прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі выправіцца ў Маскву, дзе прыме ўдзел у VI Форуме дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і расейскай сталіцы. Сідорскі плянуе, што сілай свайго аўтарытэту здолее прасунуць у мэгаполіс больш беларускіх тавараў. Падчас візыту заплянаваная цырымонія адкрыцьця Нацыянальнай выставы Беларусі ва Ўсерасейскім выставачным цэнтры.
А.Лукашэнка правёў сёньня нараду з удзелам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ў.Макея, намесьніка прэм’ер-міністра А.Кабякова і старшыні прэзыдыюму НАН Беларусі М.Мясьніковіча.
У Беларусі зьніжаецца попыт на харчы, адзеньне і ласункі. Гэта адбываецца на тле істотнага падвышэньня коштаў на многія тавары. Падрабязна пра сытуацыю на рынках і ў дзяржаўным гандлі.
У вёсцы Стралічава Хойніцкага раёну пасьля рэканструкцыі адкрыўся сьпіртзавод. З заражанага стронцыем збожжа тут вырабляюць харчовы сьпірт.
Афіцыйны Менск спрабуе вытаргаваць для сябе лепшыя ўмовы па пастаўках газу ў зьвязку са стварэньнем мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану.
Беларускі бок зарана падымае пытаньне пра перанос тэрмінаў пераходу на роўнадаходныя цэны на расейскі газ, бо ў Расеі яшчэ канчаткова не прынятае рашэньне пра такі пераход для ўнутраных спажыўцоў.
У студзені-верасьні 2009 года грашовыя прыбыткі насельніцтва склалі 64,3 трыльёнаў рублёў. Гэта на 17,1% болей, чым за такі самы пэрыяд летась.
На прэс-канфэрэнцыі ў Менску ў пятніцу былі абнародаваныя рыхтаваныя маштабныя рэформы падатковай сыстэмы. Рэформы маюць пачацца ўжо сёлета.
Паводле “Газпрому”, запазычанасьць з боку Беларусі за пастаўленае ў І паўгодзьдзі паліва склала блізу 166 мільёнаў даляраў.
Стаўка рэфінансаваньня Нацбанку Беларусі з 1 сьнежня будзе паменшаная на 0,5 працэнтнага пункта — з 14 да 13,5% гадавых, — паведаміў старшыня Нацбанку Пётар Пракаповіч. Пра якія тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы сьведчыць гэты крок? Ці зьнізіцца прывабнасьць рублёвых укладаў у беларускіх банках? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.
“Пытаньне аб мытах на увозімыя юрыдычнымі асобамі аўтамабілі ў рамках Мытнага саюзу ужо ўзгоднена”, -- заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту А.Шпілеўскі.
Актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандар Таўстыка паведаміў “Свабодзе”, што на рынку “Ждановічы” у Менскім раёне канфліктная сытуацыя.
Стаўка рэфінансаваньня Нацбанку Беларусі з 1 сьнежня будзе паменшаная на 0,5 працэнтныя пункты – з 14 да 13,5% гадавых.
Місія Міжнароднага валютнага фонду пацьвердзіла, што дасягнула пагадненьня зь беларускімі ўладамі аб прадастаўленьні чарговага траншу крэдыту stand-by 700 мільёнаў даляраў.
Міністэрства фінансаў ЗША чарговы раз падоўжыла дзеяньне пастановы аб зьмякчэньні санкцыяў адносна двух прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім” — ААТ “Лякафарба” і “Полацк-Шкловалакно” да 31 траўня 2010 году.
Міністэрства фінансаў ЗША чарговы раз падоўжыла дзеяньне пастановы аб зьмякчэньні санкцыяў да двух прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім” — ААТ “Лякафарба” і “Полацк-Шкловалакно” да 31 траўня 2010 года.
16 лістапада Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ,якім прадугледжаная перадача беларускага фармацэўтычнага прадпрыемства “Дыялек” расейскаму бізнэсоўцу Ўладзімеру Брынцалаву, вядомаму ў сябе на радзіме гучнымі скандаламі.
Амбасадар Вэнэсуэлы ў Беларусі Амэрыка Дыяс Нуньес найбольшыя спадзяваньні ў двухбаковым супрацоўніцтве зьвязвае з газам, нафтай і адкрыцьцём у Вэнэсуэле двух сумесных прадпрыемстваў — па зборцы трактароў МТЗ і аўтамабіляў МАЗ. Такое меркаваньне ён выказаў сёньня, адказваючы на пытаньні журналістаў у Менску.
У офісе канцэрну “Газпром” на запыт Радыё Свабода афіцыйна пацьвердзілі: запазычанасьць Беларусі за спажыты ў першым паўгодзьдзі расейскі прыродны газ дасягнула амаль 166 мільёнаў даляраў.
Прэзыдэнт Беларусі вырашыў перадаць ва ўласнасьць кампаніі "Фэрэйн", якой валодае расейскі бізнэсовец Уладзімер Брынцалаў, дзяржаўнае прадпрыемства "Дыялек”.
Цэны падвысіліся паводле пастановы ўраду №1483, ад 18 лістапада.
Паводле справаздачы расейскага канцэрну “Газпром”, запазычанасьць з боку Беларусі за пастаўленае ў І паўгодзьдзі паліва склала блізу 166 мільёнаў даляраў. Многія беларускія спажыўцы ня здольныя своечасова разьлічвацца за газ. У “Белтрансгазе” ўстрымліваюцца ад камэнтароў пра рост запазычанасьці.
А.Лукашэнка сваім указам падвысіў увазное мыта на шэраг імпартных харчовых тавараў тэрмінам на 9 месяцаў.
Запуск іранскай атамнай электрастанцыі у Бушэры, які быў прызначаны на сьнежань, можа быць адкладзены. Пра гэта паведаміў міністар энэргетыкі Расеі Сяргей Шмацько. Пры гэтым ён спаслаўся на тэхнічныя прычыны.
Мноства нераспраданых грузавікоў на пляцоўках “Белазу” — сымбаль стану беларускай эканомікі, адзначае The Financial Times.
На паседжаньні ў Маскве экспэртнай рады беларускія дылеры заявілі, што прыватныя гандляры патрыманымі машынамі могуць абваліць аўтарынак абедзьвюх краін.
За дзевяць месяцаў 2009 года экспарт ва ўсе краіны зьменшыўся на 43,3% у параўнаньні з такім жа пэрыядам летась склаў 15,91 мільярдаў даляраў ЗША. Імпарт скараціўся на 34,8% (да 20,304 мільярдаў даляраў ЗША).
Беларускі ўдзельнік паседжаньня ў Маскве экспэртнай рады, экспэрт міжнароднага холдынгу “Атлант-М” Аляксей Цярэшчанка папярэдзіў пра вялізныя страты перадусім для расейскага аўтапраму.
Два тыдні ў Беларусі дзейнічае пастанова Міністэрства эканомікі № 141 аб свабодным цэнаўтварэньні. Яна, па сутнасьці, дазваляе крамам і пастаўшчыкам імпартных тавараў самім вырашаць, па якім кошце прадаваць тавары. Пра што сьведчаць першыя вынікі маніторынгу цэнаў?
Сёньня ў Менску завяршыўся Міжнародны інвэстыцыйна-эканамічны форум, арганізаваны ўрадам Беларусі. У ім узялі ўдзел 683 дэлегаты з больш чым 60 краін сьвету. У часе форуму быў падпісаны шэраг кантрактаў і папярэдніх пагадненьняў з інвэстарамі. Замежныя госьці таксама выказалі афіцыйнаму Менску свае пажаданьні наконт таго, каб спрасьціць умовы вядзеньня бізнэсу ў Беларусі.
У 2010 годзе Беларусь плянуе ўпершыню выпусьціць эўрабонды. Як паведамляе агенцтва Ройтэрс, пра гэта заявіў у чацьвер міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі паведаміў пра гэта журналістам на прэсавай канфэрэнцыі па выніках Беларускага інвэстыцыйна-эканамічнага форуму
Сідорскі заклікаў Эўропу скасаваць візы самой. Ён таксама заявіў, што крызіс паказаў правільнасьць палітыкі Лукашэнкі, што ўрад ня будзе імкнуцца прадаваць акцыі асноўных прадпрыемстваў і што беларускі бок зьбіраецца аднавіць перамовы з Расеяй наконт цаны на расейскі газ.
Беларускія вытворцы цэмэнту называюць заявы генэральнага дырэктара літоўскага цэмэнтнага заводу наконт кепскай якасьці беларускай прадукцыі спробай абараніць свой рынак у часе крызісу. Яны лічаць прэтэнзіі надуманымі і сьцьвярджаюць, што якасьць беларускага цэмэнту адпавядае эўрапейскім стандартам.
“Інвэстуйце ў Беларусь!” — гэтак прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі заклікаў патэнцыйных замежных інвэстараў, якія сёньня сабраліся на двухдзённы форум у Менску.
Дакумэнты наконт стварэньня Мытнага саюзу маюць падпісаць у Менску 27 лістапада на сустрэчы кіраўнікоў Беларусі, Казахстана, Расеі.
Ашчадны банк Расеі можа адчыніць буйную крэдытную лінію для Беларусі, якая дазволіць вырашыць значную частку патрэбаў краіны ў вонкавым фінансаваньні на наступны год. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на міністра фінансаў Беларусі Андрэя Харкаўца
Заяву пра падпісаньне беларуска-расейскага пагадненьня аб будаўніцтве АЭС камэнтуе былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
Гэтак прэм’ер Сяргей Сідорскі заклікаў патэнцыйных замежных інвэстараў, якія сабраліся на двухдзённы форум у Менску.
Паводле афіцыйнай інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь, цэны на харчовыя тавары ў студзені – кастрычніку 2009 года вырасьлі на 15% у параўнаньні з аналіячным пэрыядам мінулага году.
Сёньня Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні законапраект “Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва”. Такі закон прымаецца ў Беларусі ўпершыню. Міністар эканомікі Мікалай Зайчанка назваў малы і сярэдні бізнэс “адным з важнейшых аўтарытэтаў у эканамічнай палітыцы дзяржавы”.
Загрузіць яшчэ