Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ паабяцаў Беларусі яшчэ 700 мільёнаў даляраў


Місія Міжнароднага валютнага фонду пацьвердзіла, што дасягнула пагадненьня зь беларускімі ўладамі аб прадастаўленьні чарговага траншу крэдыту stand-by. Канчатковае рашэньне аб выдзяленьні Беларусі 700 мільёнаў даляраў прыме ў сьнежні Рада дырэктараў МВФ.

Місія, якая працавала ў Беларусі з 9 па 19 лістапада, адзначыла добрае выкананьне ўзгодненых ўмоваў эканамічнай праграмы.

Эканамічная праграма на 2010 год, якую гатовы падтрымаць МВФ, прадугледжвае правядзеньне ўзважанай манэтарнай і бюджэтнай палітыкі з мэтай скарачэньня дэфіцыту плацёжнага балянсу і зьніжэньня інфляцыі.

Папярэдні транш ў памеры 699,5 мільёнаў даляраў паступіў у Беларусь 26 кастрычніка. А ўсяго МВФ выдаткаваў краіне ў межах гэтай праграмы 2,23 мільярда даляраў (з 3,63 млрд).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG