Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грошы ад МВФ прыйшлі


Беларусь атрымала чарговую частку крэдыту МВФ - 699,5 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленьні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі.

21 кастрычніка 2009 Выканаўчая рада МВФ завяршыла другі агляд выкананьня Беларусьсю эканамічнай праграмы, падтрымліваецца рэсурсамі дамоўленасьці пра крэдыт "стэнд-бай" (СБА). Гэта рашэньне і дазволіла выдаткаваць Беларусі каля 699,5 мільёнаў даляраў.

Першапачатковая 15-месячная СБА была зацьверджана 12 студзеня 2009 г. Пазьней, 29 чэрвеня 2009 году, сума фінансавай падтрымкі была павялічана амаль да 3,6 мільярдаў даляраў.

Першы транш крэдыту МВФ - 800 мільёнаў даляраў - Беларусь атрымала ў студзені сёлета. Другая частка, 680 млн. даляраў паступіла ў ліпені.
XS
SM
MD
LG