Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скандал на рынку “Ждановічы”


Актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандар Таўстыка паведаміў “Свабодзе”, што на рынку “Ждановічы” у Менскім раёне канфліктная сытуацыя.

“Тут зьявіліся невядомыя нам людзі ў цывільным адзеньні, якія спрабуюць учыніць праверку складоў, дзе прадпрымальнікі захоўваюць запасы сваіх тавараў. Гэтыя 6 чалавек адмаўляюцца прад’явіць свае дакумэнты. Яны кажуць, што могуць скарыстаць нават фізычную сілу”.

Па словах Аляксандра Таўстыкі, прадпрымальнікі выклікалі на месца канфлікту дзяжурных міліцыянтаў, а таксама зьвярнуліся на “гарачую” лінію МУС і Дзяржаўнага мытнага камітэту”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG