У кулюарах саміту СГА ў Жэнэве працягваюцца кансультацыі адносна ўступленьня Беларусі, Расеі і Казахстану ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.
Агенцтва Bloomberg са спасылкай на італьянскае агенцтва Ansa паведамляе, што падчас візыту Сільвіа Бэрлюсконі ў Менск будзе падпісанае пагадненьне, якое дасьць магчымасьць працаваць у Беларусі шэрагу італьянскіх кампаній.
Па выніках студзеня-кастрычніка 2009 году Беларусь заняла другое месца сярод краінаў былога СССР па тэмпах інфляцыі. Сумнеўным «лідэрам» толькі Ўкраіна, дзе цэны з пачатку года ўзрасьлі на 10%. У Беларусі і Расеі гэты паказьнік перавысіў 8%.
Лідэры Беларусі, Казахстану і Расеі адклалі вырашэньне пытаньняў, якія выклікаюць найвастрэйшыя спрэчкі паміж Менскам і Масквой: пра мыта на нафту і на легкавыя аўтамабілі.
Паводле маскоўскага палітоляга Кірыла Коктыша, для Беларусі стварэньне мытнага саюзу “трох” азначае роўны доступ да расейскага рынку і патэнцыйны доступ да ўнутраных расейскіх коштаў на энэрганосьбіты.
Пра гэта нам паведамілі на прадпрыемстве. Мэта — пабудаваць новы сучасны цэх па разьліву піва ў шкляныя, плястыкавыя бутэлькі і ў бляшанкі. Плянуецца, што ён пачне працаваць улетку наступнага году.
Чаго чакаць звычайным грамадзянам Беларусі ад падпісаньня дакумэнтаў аб Мытным саюзе?
Беларусь, Расея і Казахстан дамовіліся ад 1 ліпеня 2010 году разам, трыма дзяржавамі, выйсьці на адзіную мытную тэрыторыю.
“Я практычна перакананы, што гэты Мытны саюз чакае такі ж лёс, як і ягоных шматлікіх папярэднікаў — так званую Саюзную дзяржаву Расеі і Беларусі, Адзіную эканамічную прастору, ЭўрАзЭС, СНД і г.д.”
Ці можа стацца, што Мытны саюз, абвешчаны пакуль што толькі на паперы ды з высокіх трыбунаў, так і застанецца з шэрагу дэкляраваных намераў?
Месяц таму Расейская Фэдэральная мытная служба апублікавала падрабязнасьці плянаванага стварэньня мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану.
Нядаўна пабудаваны Шклоўскі завод газэтнай паперы ня можа збыць 2100 тон сваёй прадукцыі. У тым, што газэтная папера незапатрабаваная, кіраўніцтва прадпрыемства вінаваціць беларускіх выдаўцоў, бо тыя закупілі яе ў Расеі. Каб разладаваць склады, цану на паперу зьнізілі на пяць працэнтаў.
Старшыня Савету Рэспублікі Барыс Батура адзначыў, што міністэрства пачало гэтым займацца, “калі ўжо грамадзтва стала абурацца”. “Вы гэту справу прашляпілі, і трэба ўжо гэта прызнаць".
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за 10 месяцаў сёлета склаў 99% да адпаведнага пэрыяду мінулага году. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер Віктар Бура падчас сёньняшняга выступу перад дэпутатамі абедзьвух палатаў Нацыянальнага сходу.
У Менску на пасяджэньне Міждзяржаўнага савета ЭўрАзЭС плянуецца зацьвердзіць адзіны мытны тарыф Мытнага саюза Беларусі, Казахастана і Расеі.
Сёньня ў Менску прэзыдэнты Беларусі, Казахстану і Расеі маюць намер падпісаць дакумэнты аб стварэньні Мытнага саюзу “тройкі”. Плянуецца, што ён пачне дзейнічаць ад 1 студзеня 2010 году.
Перад паседжаньнем міждзяржаўнай рады Эўразійскай эканамічнай супольнасьці, якое прызначана на 27 лістапада, у Менску прайшлі паседжаньні інтэграцыйнага камітэту Эўразійскай эканамічнай супольнасьці і камісіі Мытнага саюзу.
Стала вядомая цана, якую расейскі “Сбербанк” гатовы заплаціць за беларускі БПС-Банк. Паводле інфармацыі Reuters, яна можа скласьці 300 мільёнаў даляраў. Нагадаем, што беларускі бок ацаніў кошт банку ў 500 мільёнаў даляраў, расейскі – у 300 мільёнаў.
Інтэграцыйны камітэт Эўразійскай эканамічнай супольнасьці прыняў да ведама праект дэклярацыі аб завяршэньні фармаваньня зоны свабоднага гандлю ЭўрАзЭС.
Па выніках студзеня—кастрычніка 2009 году Беларусь заняла другое месца сярод краін былога СССР па тэмпах інфляцыі.
Пытаньне аб выдачы Беларусі крэдыту на будаўніцтва АЭС будзе вырашанае бліжэйшымі месяцамі, аб'ём крэдыту ўдакладняецца. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Расеі Аляксей Кудрын.
Рэфармаваньне сыстэмы аховы здароўя, жыльлёвай сфэры і сыстэмы адукацыі стануць прыярытэтамі для нацыянальнага камітэту Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на 2010 год. Пра гэта сёньня заявілі кіраўнікі нацкаму на сваёй прэсавай канфэрэнцыі. Яны адзначылі, што сёлета рэкамэндацыямі дэмакратычных сілаў карысталіся і ўрадавыя, і міжнародныя структуры.
Беларусь заняла апошняе, 183-е месца ва ўсясьветным рэйтынгу паводле лёгкасьці аплаты падаткаў, падрыхтаваным Усясьветным банкам, Міжнароднай фінансавай карпарацыяй і кансалтынгавай кампаніяй PricewaterhouseCoopers. Як да такой ацэнкі паставіліся ва ўрадзе і ў бізнэс-колах Беларусі.
Мінфін Беларусі часткова пагаджаецца і часткова спрачаецца з вынікамі міжнароднага дасьледваньня “Выплата падаткаў-2010". Паводле досьледу, Беларусь заняла апошняе 183-е месца ва ўсясьветным рэйтынгу па лёгкасьці сплаты падаткаў.
Міністэрства фінансаў Беларусі ўнесла прэзыдэнту праект бюджэту на 2010 год, сыходзячы са стаўкі падатку на даданую вартасьць у 20%, замест дзейных цяпер 18 %.
27 лістапада ў Менску прэзыдэнты Беларусі, Расеі і Казахстану падпішуць дакумэнт пра фармаваньне Мытнага саюзу. Але чаму пагадненьне вырашана ратыфікаваць, нават калі афіцыйны Менск прызнае, што эканамічны альянс шмат у чым супярэчыць інтарэсам беларусаў?
183-е месца ва ўсясьветным рэйтынгу сыстэмы падаткаабкладаньня заняла Беларусь. Такія вынікі чацьвёртага штогадовага досьледу “Выплата падаткаў 2010. Міжнародны агляд”, падрыхтаванага Ўсясьветным банкам, Міжнароднай фінансавай карпарацыяй і PricewaterhouseCoopers.
Беларускі ўрад акрэсьліў канкрэтныя мэханізмы вызначэньня і падвышэньня каэфіцыенту суадносінаў сярэдняга заробку кіраўнікоў і сярэдняга заробку арганізацыі ў цэлым.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў 25-26 лістапада наведае зь візытам Беларусь. Падчас перамоваў, будуць абмеркаваныя пытаньні беларуска-казахскага ўзаемадзеяньня ў розных сфэрах.
24 лістапада прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі выправіцца ў Маскву, дзе прыме ўдзел у VI Форуме дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і расейскай сталіцы. Сідорскі плянуе, што сілай свайго аўтарытэту здолее прасунуць у мэгаполіс больш беларускіх тавараў. Падчас візыту заплянаваная цырымонія адкрыцьця Нацыянальнай выставы Беларусі ва Ўсерасейскім выставачным цэнтры.
А.Лукашэнка правёў сёньня нараду з удзелам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ў.Макея, намесьніка прэм’ер-міністра А.Кабякова і старшыні прэзыдыюму НАН Беларусі М.Мясьніковіча.
У Беларусі зьніжаецца попыт на харчы, адзеньне і ласункі. Гэта адбываецца на тле істотнага падвышэньня коштаў на многія тавары. Падрабязна пра сытуацыю на рынках і ў дзяржаўным гандлі.
У вёсцы Стралічава Хойніцкага раёну пасьля рэканструкцыі адкрыўся сьпіртзавод. З заражанага стронцыем збожжа тут вырабляюць харчовы сьпірт.
Афіцыйны Менск спрабуе вытаргаваць для сябе лепшыя ўмовы па пастаўках газу ў зьвязку са стварэньнем мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану.
Беларускі бок зарана падымае пытаньне пра перанос тэрмінаў пераходу на роўнадаходныя цэны на расейскі газ, бо ў Расеі яшчэ канчаткова не прынятае рашэньне пра такі пераход для ўнутраных спажыўцоў.
У студзені-верасьні 2009 года грашовыя прыбыткі насельніцтва склалі 64,3 трыльёнаў рублёў. Гэта на 17,1% болей, чым за такі самы пэрыяд летась.
На прэс-канфэрэнцыі ў Менску ў пятніцу былі абнародаваныя рыхтаваныя маштабныя рэформы падатковай сыстэмы. Рэформы маюць пачацца ўжо сёлета.
Паводле “Газпрому”, запазычанасьць з боку Беларусі за пастаўленае ў І паўгодзьдзі паліва склала блізу 166 мільёнаў даляраў.
Стаўка рэфінансаваньня Нацбанку Беларусі з 1 сьнежня будзе паменшаная на 0,5 працэнтнага пункта — з 14 да 13,5% гадавых, — паведаміў старшыня Нацбанку Пётар Пракаповіч. Пра якія тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы сьведчыць гэты крок? Ці зьнізіцца прывабнасьць рублёвых укладаў у беларускіх банках? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.
“Пытаньне аб мытах на увозімыя юрыдычнымі асобамі аўтамабілі ў рамках Мытнага саюзу ужо ўзгоднена”, -- заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту А.Шпілеўскі.
Актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандар Таўстыка паведаміў “Свабодзе”, што на рынку “Ждановічы” у Менскім раёне канфліктная сытуацыя.
Стаўка рэфінансаваньня Нацбанку Беларусі з 1 сьнежня будзе паменшаная на 0,5 працэнтныя пункты – з 14 да 13,5% гадавых.
Місія Міжнароднага валютнага фонду пацьвердзіла, што дасягнула пагадненьня зь беларускімі ўладамі аб прадастаўленьні чарговага траншу крэдыту stand-by 700 мільёнаў даляраў.
Міністэрства фінансаў ЗША чарговы раз падоўжыла дзеяньне пастановы аб зьмякчэньні санкцыяў адносна двух прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім” — ААТ “Лякафарба” і “Полацк-Шкловалакно” да 31 траўня 2010 году.
Міністэрства фінансаў ЗША чарговы раз падоўжыла дзеяньне пастановы аб зьмякчэньні санкцыяў да двух прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім” — ААТ “Лякафарба” і “Полацк-Шкловалакно” да 31 траўня 2010 года.
16 лістапада Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ,якім прадугледжаная перадача беларускага фармацэўтычнага прадпрыемства “Дыялек” расейскаму бізнэсоўцу Ўладзімеру Брынцалаву, вядомаму ў сябе на радзіме гучнымі скандаламі.
Амбасадар Вэнэсуэлы ў Беларусі Амэрыка Дыяс Нуньес найбольшыя спадзяваньні ў двухбаковым супрацоўніцтве зьвязвае з газам, нафтай і адкрыцьцём у Вэнэсуэле двух сумесных прадпрыемстваў — па зборцы трактароў МТЗ і аўтамабіляў МАЗ. Такое меркаваньне ён выказаў сёньня, адказваючы на пытаньні журналістаў у Менску.
У офісе канцэрну “Газпром” на запыт Радыё Свабода афіцыйна пацьвердзілі: запазычанасьць Беларусі за спажыты ў першым паўгодзьдзі расейскі прыродны газ дасягнула амаль 166 мільёнаў даляраў.
Прэзыдэнт Беларусі вырашыў перадаць ва ўласнасьць кампаніі "Фэрэйн", якой валодае расейскі бізнэсовец Уладзімер Брынцалаў, дзяржаўнае прадпрыемства "Дыялек”.
Цэны падвысіліся паводле пастановы ўраду №1483, ад 18 лістапада.
Загрузіць яшчэ