Нізкія заробкі ў саўгас-камбінаце «Горкі», што на Магілёўшчыне, сталіся прычынай канфлікту працаўнікоў з кіраўніцтвам. Людзі пагражаюць ня выйсьці на працу, бо лічаць, што зь іхніх заробкаў незаконна вылічваюць грошы. У Горацкім райвыканкаме ведаюць пра канфлікт і сьцьвярджаюць, што ўсё заробленае цалкам выплачваецца.