Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, колькасьць беспрацоўных на 1 сьнежня 2009 году склала 41 400 чалавек – гэта на 10,4% болей, чым на тую ж дату летась.
Адпаведныя пастановы прыняты Міністэрствам эканомікі. Цэны на тытунёвую і алькагольную прадукцыю павышаны 19 сьнежня. Пастанова аб павелічэнні адпускных цэн на мяса набудзе моц пасьля афіцыйнага апублікаваньня.
Рада дырэктароў Міжнароднага валютнага фонду ў пятніцу прыняла рашэньне пра завяршэньне трэцяга агляду рэалізацыі праграмы stand-by і выдзяленьні Беларусі чарговага транша крэдыту на 700 млн даляраў
На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка правёў нараду аб сацыяльна-эканамічным разьвіцьці Беларусі ў 2010 годзе. Ён выказаў незадавальненьне працай і ўраду, і вэртыкалі, прызнаўшы: крызісныя зьявы ў эканоміцы пераадольваюцца марудна. Разам з тым Лукашэнка заклікаў выконваць у наступным годзе надзвычай аптымістычныя эканамічныя прагнозы. .
Міністэрства эканомікі прыняло шэраг пастановаў аб павышэньні цэн. Па прапанове канцэрну «Белдзяржхарчпрам» прыкладна на 5% вырастуць цэны на гарэлку і іншыя віды алькагольнай прадукцыі моцнасьцю больш за 28 градусаў.
Урад Беларусі зацьвердзіў квоты на вытворчасьць розных відаў алькагольнай прадукцыі ў 2010 годзе.
Праграма stand-by надае вельмі вялікую ўвагу паслабленьню інфляцыі ў Беларусі, паколькі цяпер яна працягвае заставацца адной з самых высокіх у рэгіёне.
Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду сёньня разгледзіць пытаньне аб выдзяленьні Беларусі чарговай траншы крэдыту stand-by на 700 мільёнаў даляраў.
У Польшчы адзначылі 20-ю гадавіну пачатку рынкавых рэформаў, гэтак званай “шокавай тэрапіі Бальцаровіча”.
Рэальныя заробкі жыхароў Беларусі за 10 месяцаў 2009 году параўнальна з гэтым жа часам летась павялічыліся на 0,1%. Гэту лічбу назваў сёньня віцэ-прэм’ер ураду Андрэй Кабякоў, адказваючы на пытаньні сяброў Нацыянальнага сходу. Віцэ-прэм’ер паабяцаў, што ў наступным годзе жыць будзе яшчэ лепш.
Урад Беларусі разглядае магчымасьць падвысіць кошт камунальных паслугаў ад пачатку 2010 году.
Беларускія ўлады разьлічваюць у 2010 годзе атрымаць замежныя інвэстыцыі ў памеры 2,7 мільярда даляраў ЗША.
“Мы не плянуем падвышаць мыта на легкавыя аўто”, — заявіў віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Андрэй Кабякоў, адказваючы на пытаньні дэпутатаў Нацыянальнага сходу.
Экспарт склаў 16,9515 мільярдаў ЗША, імпарт – 22,683 млд. даляраў ЗША – дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Савет дырэктараў Эўрапейскага банка рэканструкцыі і разьвіцьця прыняў новую стратэгію для Беларусі.
“Роснефть” выказала зацікаўленасьць у прыватызацыі беларускага “Нафтану”, – паведаміў, паводле агенцтва “Інтэрфакс”, прэзыдэнт расейскага нафтавага канцэрну Сяргей Багданчыкаў.
Увядзеньне эўра ў Польшчы ў 2015 годзе выглядае рэальным, — заявіў у аўторак міністар фінансаў Польшчы Яцак Растоўскі.
У 2010 годзе сярэдняя заробак у бюджэтнай сфэры складзе прыкладна 1,2 млн. рублёў, заявіў старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі Пётр Пракаповіч 14 сьнежня на нарадзе аб задачах па вырашэньні найбольш актуальных пытаньняў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі ў 2010 годзе.
Сёлета на Гомельшчыне за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць аштрафавана звыш 600 чалавек. Агулам сума штрафаў перавысіла 200 мільёнаў рублёў. А ўсяго з пачатку году, як падае абласная інспэкцыя па падатках і зборах, зафіксавана амаль 2600 выпадкаў незаконнага прадпрымальніцтва, якім займаліся жыхары рэгіёну. Гэта амаль удвая перавышае леташні паказьнік.
“І ўраду, і мясцовым органам улады не ўдаецца пераадолець нэгатыўных тэндэнцыяў у сацыяльна-эканамічным разьвіцьці, якія назьбіраліся з канца 2008 году”, – так Аляксандар Лукашэнка падвёў вынікі ў эканоміцы за 11 месяцаў бягучага году.
Афіцыйны Менск паведаміў, што з расейскім кіраўніцтвам удалося дамовіцца пра льготныя пастаўкі энэрганосьбітаў у 2010 годзе. Экспэрты адзначаюць, што за расейскія льготы давядзецца плаціць беларускай маёмасьцю.
Прадпрыемствы Беларусі, арыентаваныя пераважна на расейскі рынак, вымушаныя зьмяншаць альбо спыняць вытворчасьць.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця зацьвердзіў новую стратэгію для Беларусі. Прадугледжваецца пачаць супрацоўніцтва зь дзяржсэктарам, у тым ліку зь дзяржбанкамі.
У новым годзе Беларусь атрымае расейскі газ таньней, чым прапісана ў кантракце. Такім вынікам закончыліся перамовы паміж А.Лукашэнкам і Дз.Мядзьведзевым 10 сьнежня, паведаміў віцэ-прэм'ер Беларусі Ўл.Сямашка
Эканамісты падвялі вынікі першага крызіснага году ў Беларусі. У менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры прайшла канфэрэнцыя " Першы год крызісу: выклікі для беларускай эканамічнай палітыкі". Яе наладзіў цэнтар " Дасьледаваньні. Прагнозы. Маніторынг".
Менск наведалі прадстаўнікі нямецкага канцэрну Bosch, якія абмеркавалі кірункі разьвіцьця бізнэсу на беларускім рынку. Крызіс істотна адбіўся на супольных праектах кампаніі ў Беларусі. Тым ня меней, у наступным годзе Bosch намагаецца замацавацца ў найбольш стратэгічных сфэрах эканомікі Беларусі.
Бліжэйшым часам адбудзецца прыватызацыя комплексу «Нафтан-Палімір» з удзелам расейскіх кампаніяў. Наколькі хутка можа адбыцца гэтая прыватызацыя і хто ад яе чакае выгодаў?
11 сьнежня ўрад Беларусі і Ашчадны банк Расеі падпісалі пагадненьне пра куплю расейскім банкам 93% акцыяў адкрытага акцыянэрнага таварыства «БПС-Банк», ён жа Белпрамбудбанк, за 280 мільёнаў даляраў і заключылі інвэстыцыйнае пагадненьне пра доўгатэрміновае разьвіцьцё Белпрамбудбанку. Напярэдадні продаж БПС-Банку ўхваліў Аляксандар Лукашэнка. Як ацэньваюць гэтую зьдзелку беларускія экспэрты?
Прыватызацыя комплексу “Нафтан-Палімір” з удзелам расейскіх кампаніяў адбудзецца найбліжэйшым часам – паведаміў віцэ-прэм'ер ураду Беларусі Ўладзімер Сямашка.
Плянуецца разгледзець пытаньні аб уніфікацыі гандлёвага рэжыму Мытнага саюзу і правесьці перамовы пра далучэньне да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі – перадае "Інтэрфакс" са спасылкай на прэсавую службу ўраду Беларусі.
Мастак намаляваў, а што хацеў сказаць? Чакаем вашыx здагадак – рэплікаў герояў малюнка, загалоўкаў, камэнтароў!
Ашчадны банк РФ да 2014 году выдасьць Беларусі крэдыт і ўнясе 350 мільёнаў даляраў у статутны фонд набытага ім беларускага БПС-Банку.
Пакет дакумэнтаў уключае ў сябе 13 законапраектаў па ратыфікацыі міжнародных дамоваў, якія складаюць юрыдычную базу Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану, перадае БелТА.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытаньні бюджэт. Бюджэт-2010 сфармаваны з дэфіцытам Br 2,7 трыльёны, або 1,5% ВУП.
Ад 1 студзеня 2010-га ПДВ павялічыцца з 18 да 20%. Па словах урадоўцаў, гэта дапаможа напоўніць бюджэт. Аднак для спажыўцоў такі крок азначае аўтаматычнае падвышэньне коштаў амаль на ўвесь асартымэнт прадукцыі.
Гарадзенскія ўлады маюць намер стварыць свабодную эканамічную зону “Гроднатурінвэст” на базе Аўгустоўскага каналу і СЭЗ “Гроднаінвэст”. Пра гэта паведаміў адзін з кіраўнікоў “Гроднаінвэсту”. Ён сказаў, што праект знаходзіцца ў працэсе распрацоўкі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сваім указам № 618 ухваліў продаж Ашчаднаму банку Расеі беларускага БПС-Банку за 280,73 мільёна даляраў.
Напрыканцы 2010 году заробкі бюджэтнікаў павінны дасягнуць у эквіваленце 420 даляраў, а тых, хто працуе ў вытворчай сфэры, — 500. Гэтыя лічбы назваў сёньня міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец падчас абмеркаваньня ў Палаце прадстаўнікоў праекту бюджэту на наступны год.
Расея можа перагледзець ранейшы намер уступаць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю (WTO) супольна зь Беларусьсю і Казахстанам. Што перашкаджае аднаму з бакоў трымацца абяцаньняў на тле нядаўняй ратыфікацыі пагадненьня паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі Мытнага саюзу?
9 сьнежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі праект бюджэту ў першым чытаньні. "Асноўная скіраванасьць бюджэту на 2010 год — рост прыбыткаў насельніцтва", — заявіў міністар фінансаў Андрэй Харкавец.
Прадпрыемствы Магілёўшчыны, каб разладаваць склады, часам пагаджаюцца на любыя ўмовы пакупнікоў. У выніку, здараецца, прадаюць прадукцыю неіснуючым прадпрымальнікам альбо фірмам.
Пытаньне пра кошт газу для Беларусі будуць разглядаць заўтра ў Маскве. Пра гэта паведаміў міністар фінансаў Андрэй Харкавец.
Пра гэта паведаміў міністар фінансаў Андрэй Харкавец пасьля размовы з журналістамі. Ён нагадаў, што прэзыдэнт краіны паставіў задачу ў 2010 годзе давесьці сярэдні заробак у сфэры вытворчасьці да 500 даляраў.
Асноўная скіраванасьць бюджэту на 2010 год — рост прыбыткаў насельніцтва, заявіў міністар фінансаў Андрэй Харкавец. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі праект бюджэту ў першым чытаньні.
Падатак на дададзеную вартасьць будзе ўзьняты з 18% да 20%. З такой прапановай выступіў міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.
Праект бюджэту на 2010-ы год у першым чытаньні абмяркоўваюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Учора міністар фінансаў Андрэй Харкавец заявіў, што бюджэт будзе адпавядаць парамэтрам прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на наступны год.
Расея можа ўступіць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю раней, чым Беларусь і Казахстан. Пра гэта заявіў на брыфінгу памочнік прэзыдэнта Расеі Аркадзь Дварковіч.
За дзесяць гадоў існаваньня так званай “саюзнай дзяржавы” Беларусі й Расеі ў яе гісторыі адбыліся некалькі эканамічных крызісаў, якія атрымлівалі назвы гандлёвых войнаў.
У Расеі зарэгістраваны брэнд “Бацька”, пад якім зьбіраюцца прасоўваць на расейскі рынак харчовыя тавары. <strong>ЯКУЮ ПРАДУКЦЫЮ МОЖНА БЫЛО Б ВЫПУСКАЦЬ ПАД ТАКІМ БРЭНДАМ? ПАРАЙЦЕ БІЗНЭСОЎЦАМ!</strong>
Загрузіць яшчэ