Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі пра шокавую тэрапію: “Мы мелі рацыю!”


Лешак Бальцаровіч
Лешак Бальцаровіч

У Польшчы адзначылі 20-ю гадавіну пачатку рынкавых рэформаў, гэтак званай “шокавай тэрапіі Бальцаровіча”.

Аўтараў пакету радыкальных зьменаў у гаспадарчай палітыцы дзяржавы запрасіў у парлямэнт спікер Сэйму Браніслаў Камароўскі.

Камароўскі: “Я сардэчна дзякую ўсім тым, хто тады працаваў над гэтай нялёгкай задачай за тое, што яны пагадзіліся сустрэцца сёньня, каб разам адсьвяткаваць тое, што мы мелі рацыю, мелі адвагу, што ў нас атрымалася, проста атрымалася”

У сьнежні 1989-га прафэсар Лешак Бальцаровіч прадставіў праграму пераходу краіны ад плянавай да рынкавай эканомікі, гэтак званы “пакет Бальцаровіча”, які перадусім меў на мэце стрымаць галапіруючую інфляцыю ды разьвязаць рукі прыватнаму бізнэсу.

Бальцаровіч: “Наша гаспадарка мела значную колькасьць хваробаў, якія пагаршалі жыцьцёвы узровень насельніцтва і імкліва разьвіваліся. Інфляцыя складала нават да 50% у месяц. У другой палове 89-га года стала зразумелым, што мы павінны рэзка зьмяніць грашовую палітыку, спыніць імклівы рост коштаў і заробкаў. Сытуацыя была значна горшай, чымсьці ў Вугоршчыне, напрыклад, ці былой Чэхаславаччыне”.

Польская “шокавая тэрапія” даволі хутка прынесла чаканыя вынікі – спынілася інфляцыя, зьніклі чэргі, на паліцах зьявілася шмат тавараў, імкліва пачаў разьвівацца прыватны бізнэс. Аднак жа сам Бальцаровіч, які лічыцца адным з найбольш выбітных эканамістаў сучаснасьці, шмат для каго ў Польшчы застаўся сымбалем пагаршэньня ўзроўню жыцьця часоў трансфармацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG