Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць беспрацоўных у Беларусі ў 2009 павялічылася на 10,4%


Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, колькасьць беспрацоўных на 1 сьнежня 2009 году склала 41 400 чалавек – гэта на 10,4% болей, чым на тую ж дату летась.

Як падае БЕЛТА, у параўнаньні з 1 лістапада 2009 году, аднак, колькасьць беспрацоўных зьнізілася 0,1%.

У Віцебскай, Гомельскай і Гарадзенскай абласьцях беспрацоўе на 1 сьнежня сёлета было на ўзроўні 1,1%, у Магілёўскай і Берасьцейскай аласьцях – 1%, у Менскай – 0,8%. У сталіцы зарэгістраванае беспрацоўе традыцыйна ніжэйшае, чым у рэгіёнах – 0,4% ад колькасьць эканамічна актыўнага насельніцтва.

Паводле Белстату, за пэрыяд са студзеня па лістапад 2009 году на ўлік па беспрацоўі было пастаўлена 314,9 тысяч грамадзянаў. Зь іх 198 тысяч афіцыйна былі прызнаныя беспраоўным.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі на аднаго чалавека склаў у лістападзе 41 тысячу бел.руб. – гэта 16,3% ад пражытковага мінімуму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG