Як заявіў 3 студзеня віцэ-прэзыдэнт кампаніі "Транснефть" Міхаіл Баркоў, Расея не скароціць аб'ём транзыту нафты праз Беларусь ні пры якіх акалічнасьцях.
Пасьля правалу перамоваў аб умовах экспарту расейскай нафты ў Беларусь, Расея спыніла пастаўкі сыравіны на абодва беларускія НПЗ,-- паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на расейскіх пастаўшчыкоў нафты. Беларусь пагражае выхадам з Мытнага саюзу.
Перамовы аб пастаўках і транзыце нафты вядуцца з кіраўніцтвам расейскай кампаніі “Транснафта”,– манапалістам на рынку транспарціроўкі нафты трубаправодным транспартам у Расеі.
Бальшыня стратэгічных прадпрыемстваў Беларусі на час навагодніх сьвятаў згортвае вытворчасьць. Адміністрацыі заводаў задаволеныя вымушаным перапынкам, бо спыніцца можна легальна, не шукаючы адгаворак адносна прычыны прастояў. Па-ранейшаму далёкая ад стабільнай сытуацыя на буйных прадпрыемствах Менска. Эканамічны агляд навагодняга тыдня.
З 1 студзеня падвысіліся пэнсіі на 9%, павялічваецца дапамога для догляду дзіцяці да трох гадоў з 80 да 100% бюджэту пражытковага мінімуму. Таксама павышаюцца заробкі бюджэтнікам.
Чальцы беларускай урадавай дэлегацыі, што вялі ў Маскве перамовы пра пастаўкі нафты, заявілі пра беспрэцэндэнтны ціск з боку Расеі. Як паведамлялася раней, перамовы завяршыліся безвынікова, і беларуская дэлегацыя 31 сьнежня адправілася дахаты.
Ігналінская АЭС у Літве спыніла працу 31 сьнежня 2009 году ў 23:00 па мясцовым часе. Адзіны рэактар станцыі быў выведзены з эксплуатацыі паводле пляну.
Перамовы беларускай дэлегацыі аб пастаўках расейскай нафты ў наступным годзе завяршыліся безвынікова.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямшака працягвае перамовы ў Маскве адносна паставак расейскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе.
У Беларусі з 1 студзеня 2010 году мяняецца парадак прызначэньня і правядзеньня праверак суб'ектаў гаспадараньня.
Банкі Расейскай Фэдэрацыі далі Міністэрству фінансаў Беларусі крэдыт агулам на 6 мільярдаў расейскіх рублёў. Пра гэта гаворыцца ў адмысловым паведамленьні «Сбербанку» Расеі.
Ад 2010 году плата за транзыт расейскага газу па тэрыторыі Ўкраіны ўздымаецца да $2,7 за тысячу кубамэтраў на адлегласьць 100 кілямэтраў.
Цана газу для Беларусі ў першым квартале 2010 году складзе каля 168 даляраў за тысячу кубамэтраў – паінфармаваў “Газпром”.
З 1-га студзеня замест беларускага мыта на мяжы з большасьці тавараў будуць браць мыта, агульнае для Беларусі, Расеі і Казахстану. Пра мытныя тарыфы распавялі кіраўнікі Дзяржаўнага мытнага камітэту.
Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў, што пытаньне будаўніцтва на Гарадзеншчыне першай беларускай атамнай электрастанцыі практычна вырашаная справа: “АЭС будзе збудаваная ў Астраўцы. Гэта адназначна”, -- канстатаваў кіраўнік краіны.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь кожны год штосьці прадае замежным інвэстарам. Пры гэтым падкрэсьліў, што пытаньне падчас прыватызацыі толькі адно – колькі тыя заплацяць?
Аляксандар Лукашэнка схільны лічыць, што браць замежныя крэдыты ў цяперашняй сытуацыі цалкам апраўдана. Аднак, як кажа эканаміст Зьміцер Крук, пазыкі, якія шчодра сыпаліся ад міжнародных фінансавых структураў цягам 2009 году, у наступным годзе могуць быць скарочаныя:
Ад 1 студзеня 2010 году тарыф на транзыт расейскай нафты па тэрыторыі Беларусі павышаецца на 4,4% і складзе $1,42 за тону нафтапрадуктаў, перамешчаных на 100 кілямэтраў.
Аляксандар Лукашэнка заявіў: распачынаючы малочную вайну з Беларусьсю, кіраўніцтва Расеі “пайшло на повадзе ў некаторых карпарацый”. Камэнтуе адмысловец у галіне сельскай гаспадаркі Аляксандар Ярашук:
Сёньня Аляксандар Лукашэнка на сваёй прэсавай канфэрэнцыі так выказаўся наконт заробкаў беларусаў у 2010-м годзе: “У нас ёсьць абавязак давесьці сярэдні заробак да 500 даляраў. Гэтая лічба для нас сьвятая. Яна была ўхваленая на Ўсебеларускім сходзе 5 гадоў таму. Пэнсіі таксама павінны вырасьці на 8—10 працэнтаў”.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка і віцэ-прэм’ер Расеі Ігар Сечын праводзяць у Маскве чарговы раўнд перамоваў адносна паставак у Беларусь нафты ў 2010 годзе.
Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі за студзень – лістапад 2009 году склала 6 мільярдаў 376,2 мільёнаў даляраў.
Эканаміст цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук пракамэнтаваў заявы прэм’ера Сяргея Сідорскага пра неабходнасьць у будучым годзе прыцягнуць у эканоміку і асвоіць 5,6 мільярда даляраў інвэстыцый, зь іх 2,7 мільярда — прамых інвэстыцый.
Старшыня Савету міністраў Сяргей Сідорскі на нарадзе 29 сьнежня паставіў перад прамысловасьцю задачу прыцягнуць і асвоіць 5,6 мільярда даляраў замежных інвэстыцый, зь іх 2,7 мільярда — прамых інвэстыцый. Таксама пастаўленая мэта праз 3—4 гады выйсьці на станоўчае сальда зьнешняга гандлю. Ці рэальныя гэтыя задачы?
Бальшыня стратэгічных прадпрыемстваў Менску на час навагодніх сьвятаў згортвае вытворчасьць. Адміністрацыі заводаў задаволеныя вымушаным перапынкам, бо спыніцца можна цалкам легальна, не шукаючы адгаворак адносна прычыны прастояў.
2009 год аналітыкі называюць годам Кітаю. Яго голас быў пачутым і на Капэнгагенскай канфэрэнцыі ў кліматычных зьменах, і пры абмеркаваньні праблемы іранскай ядзернай праграмы. Кітай пачынае дыктаваць.Чаму? Пра гэта -- у матэрыяле Вячаслава Ракіцкага.
Пра гэта паведаміў учора на ўрадавай нарадзе намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, паведамляе БелТА.
Сёньня ўрад Беларусі абмяркоўваў эканамічную палітыку ў 2010 годзе. Абяцаюць сярэдні заробак у паўтара мільёна рублёў і ўваходжаньне Беларусі ў трыццатку дзяржаваў сьвету з найбольш спрыяльнымі ўмовамі для вядзеньня бізнэсу.
Новае мыта на ўвоз аўтамабіляў юрыдычнымі асобамі пачынае дзейнічаць 1 студзеня. Правілы ўвозу аўтамабіляў прыватнымі асобамі пакуль ня выпрацаваны – іх плянуецца распрацаваць да 1 ліпеня 2010 году.
Паводле вынікаў студзеня-лістапада 2009 году Беларусь заняла другое месца сярод краін былога СССР па росьце спажывецкіх цэнаў.
Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі выказвае аптымізм адносна магчымасьці прыцягнуць у 2010 годзе ў Беларусь максымальную колькасьць замежных інвэстыцыяў.
У менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры прайшла канфэрэнцыя навукоўцаў-эканамістаў з розных краін сьвету. Яе арганізатарамі выступілі Беларускі эканамічны дасьледча-адукацыйны цэнтар і навукоўцы амэрыканскіх ВНУ, якія маюць беларускае паходжаньне.
Амаль 75% запазычанасьці па плацяжах у бюджэт Менску — ад дзяржаўных арганізацыях і прадпрыемстваў. На 1 сьнежня запазычанасьць склала 17,8 мільярдаў рублёў.
Расейскі бок спадзяецца 30-31 сьнежня падпісаць зь Беларусьсю пагадненьне пра часовыя пастаўкі нафты ў 2010 годзе. Ці чакаюць у Беларусі «газавай» або «нафтавай» вайны з Расеяй?
Тарыфная стаўка першага разраду ад 1 студзеня 2010 году падвышаецца да 81 тысячы рублёў. Адпаведную пастанову прыняў урад краіны.
У Беларусі з 1 студзеня 2010 года павялічваюцца памеры ўсіх відаў пэнсіяў у сярэднім на 9%.
Паведамляецца, што абедзьве краіны ўкладуць $8 млрд. у выведку і здабычу нафты ў басэйне ракі Арынока.
У дакрызісныя гады калядных канікулаў у прадпрыемстваў Беларусі не было. Ня хочуць ісьці на шматдзённы адпачынак на заводах і фабрыках і сёлета. Аднак многія вымушаныя гэта рабіць.
Мыта на тавары і аўтамабілі, якія ўвозяцца ў Расею фізычнымі асобамі ў межах адзінага Мытнага саюзу, можа быць перагледжана, заявіў намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця Расеі Андрэй Сьляпнёў.
Рэальная заработная плата ў лістападзе ў параўнаньні з кастрычнікам паменшылася на 1,6%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Пагаднене аб пастаўках нафты ў Беларусь можа быць падпісана пазьней за 1 студзеня 2010 году, паведаміў пасол Расіі.
Паводле Аляксандра Сурыкава, сёлета таваразварот паміж Беларусьсю і Расеяй складзе 22—25 мільярдаў даляраў, пры тым, што летась таваразварот складаў 34 мільярдаў даляраў.
Больш за 688 мільёнаў даляраў у рамках праграмы stand-by Міжнароднага валютнага фонду паступілі ў Беларусь і залічаны ў золтавалютны рэзэрв.
Пра пэрспэктывы даляра, эўра і кітайскага юаня – у гутарцы з эканамічным аглядальнікам Стасем Івашкевічам.
Жыхары 12 з 15 постсавецкіх краінаў пачалі больш давяраць мясцовай валюце ці эўра. Давер да нацыянальнай валюты ў Беларусі адзін з найменшых. Такія высновы сёлетняга дасьледаваньня Інстытуту Гэлапа.
Мінэканомікі Беларусі прапануе ўвязаць матэрыяльнае стымуляваньне кіраўнікоў з выкананьнем на прадпрыемствах і арганізацыях прагнозных парамэтраў эканамічнага разьвіцьця.
Беларусь атрымала пазыку на мэты разьвіцьця ад Сусьветнага банку памерам $200 мільёнаў, паведамілі ва ўпраўленьні інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі.
Ніякія аднаразовыя зьмяненьні курсу беларускага рубля ні да канца 2009 года, ні ў 2010 годзе ажыцьцяўляцца ня будуць. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленьні Нацыянальнага банка Беларусі адносна плянаў курсавой палітыкі.
Дамоўленасьць лідэраў Беларусі, Казахстану і Расеі аб стварэньні з 2012 году адзінай эканамічнай прасторы ў межах Мытнага саюзу камэнтуе былы віцэ-прэм'ер Расеі Барыс Нямцоў.
Загрузіць яшчэ