Паводле афіцыйнай інфармацыі, страты ад такога продажу ацэньваюцца ў тры з паловай мільярды рублёў. У праваахоўныя органы за год зьвярнулася больш за 200 кіраўнікоў прадпрыемстваў з просьбай знайсьці альбо тавар, альбо бізнэсоўцаў, каб тыя разьлічыліся за яго.
Днямі мсьціслаўскі масласырзавод прадаў невядомаму прадпрымальніку 20 тон масла. За яго бізнэсовец не разьлічыўся. Страты прадпрыемства ацэньваюцца ў 200 мільёнаў рублёў.
Месяц таму з бабруйскай “Белшыны” спрабавалі вывезьці ў Расею паўтары тысячы пакрышак на суму 150 мільёнаў рублёў. Дакумэнты былі аформленыя на неіснуючую ў Расеі фірму. Супрацоўнікі дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў не раскрываюць дэталяў злачынства. Кажуць — у інтарэсах сьледзтва.
У тым, што з прадпрыемстваў незаконна вывозіцца тавар, вінавацяць прамыслоўцаў, якія нядбайна падыходзяць да вывучэньня дзелавой рэпутацыі сваіх партнэраў.
На сёньня запасы незапатрабаванай прадукцыі на складах прадпрыемстваў рэгіёну ацэньваюцца ў 558 мільярдаў рублёў. За лістапад, паводле афіцыйнай інфармацыі, аб’ёмы заляжалых тавараў скараціліся на 13 мільярдаў. Старшыня аблвыканкаму Пётар Руднік пагражае звальняць з пасадаў кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія дапусьцяць рост складзкіх запасаў і зьменшаць аб’ёмы вытворчасьці.