У Беларусі з 1 студзеня 2010 года павялічваюцца памеры ўсіх відаў пэнсіяў у сярэднім на 9%.
Паведамляецца, што абедзьве краіны ўкладуць $8 млрд. у выведку і здабычу нафты ў басэйне ракі Арынока.
У дакрызісныя гады калядных канікулаў у прадпрыемстваў Беларусі не было. Ня хочуць ісьці на шматдзённы адпачынак на заводах і фабрыках і сёлета. Аднак многія вымушаныя гэта рабіць.
Мыта на тавары і аўтамабілі, якія ўвозяцца ў Расею фізычнымі асобамі ў межах адзінага Мытнага саюзу, можа быць перагледжана, заявіў намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця Расеі Андрэй Сьляпнёў.
Рэальная заработная плата ў лістападзе ў параўнаньні з кастрычнікам паменшылася на 1,6%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Пагаднене аб пастаўках нафты ў Беларусь можа быць падпісана пазьней за 1 студзеня 2010 году, паведаміў пасол Расіі.
Паводле Аляксандра Сурыкава, сёлета таваразварот паміж Беларусьсю і Расеяй складзе 22—25 мільярдаў даляраў, пры тым, што летась таваразварот складаў 34 мільярдаў даляраў.
Больш за 688 мільёнаў даляраў у рамках праграмы stand-by Міжнароднага валютнага фонду паступілі ў Беларусь і залічаны ў золтавалютны рэзэрв.
Пра пэрспэктывы даляра, эўра і кітайскага юаня – у гутарцы з эканамічным аглядальнікам Стасем Івашкевічам.
Жыхары 12 з 15 постсавецкіх краінаў пачалі больш давяраць мясцовай валюце ці эўра. Давер да нацыянальнай валюты ў Беларусі адзін з найменшых. Такія высновы сёлетняга дасьледаваньня Інстытуту Гэлапа.
Мінэканомікі Беларусі прапануе ўвязаць матэрыяльнае стымуляваньне кіраўнікоў з выкананьнем на прадпрыемствах і арганізацыях прагнозных парамэтраў эканамічнага разьвіцьця.
Беларусь атрымала пазыку на мэты разьвіцьця ад Сусьветнага банку памерам $200 мільёнаў, паведамілі ва ўпраўленьні інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі.
Ніякія аднаразовыя зьмяненьні курсу беларускага рубля ні да канца 2009 года, ні ў 2010 годзе ажыцьцяўляцца ня будуць. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленьні Нацыянальнага банка Беларусі адносна плянаў курсавой палітыкі.
Дамоўленасьць лідэраў Беларусі, Казахстану і Расеі аб стварэньні з 2012 году адзінай эканамічнай прасторы ў межах Мытнага саюзу камэнтуе былы віцэ-прэм'ер Расеі Барыс Нямцоў.
Міжнародны валютны фонд назваў "неапраўдальна высокімі" мэты ўладаў Беларусі па росту валавага ўнутранага прадукту ў 2010 годзе.
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, колькасьць беспрацоўных на 1 сьнежня 2009 году склала 41 400 чалавек – гэта на 10,4% болей, чым на тую ж дату летась.
Адпаведныя пастановы прыняты Міністэрствам эканомікі. Цэны на тытунёвую і алькагольную прадукцыю павышаны 19 сьнежня. Пастанова аб павелічэнні адпускных цэн на мяса набудзе моц пасьля афіцыйнага апублікаваньня.
Рада дырэктароў Міжнароднага валютнага фонду ў пятніцу прыняла рашэньне пра завяршэньне трэцяга агляду рэалізацыі праграмы stand-by і выдзяленьні Беларусі чарговага транша крэдыту на 700 млн даляраў
На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка правёў нараду аб сацыяльна-эканамічным разьвіцьці Беларусі ў 2010 годзе. Ён выказаў незадавальненьне працай і ўраду, і вэртыкалі, прызнаўшы: крызісныя зьявы ў эканоміцы пераадольваюцца марудна. Разам з тым Лукашэнка заклікаў выконваць у наступным годзе надзвычай аптымістычныя эканамічныя прагнозы. .
Міністэрства эканомікі прыняло шэраг пастановаў аб павышэньні цэн. Па прапанове канцэрну «Белдзяржхарчпрам» прыкладна на 5% вырастуць цэны на гарэлку і іншыя віды алькагольнай прадукцыі моцнасьцю больш за 28 градусаў.
Урад Беларусі зацьвердзіў квоты на вытворчасьць розных відаў алькагольнай прадукцыі ў 2010 годзе.
Праграма stand-by надае вельмі вялікую ўвагу паслабленьню інфляцыі ў Беларусі, паколькі цяпер яна працягвае заставацца адной з самых высокіх у рэгіёне.
Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду сёньня разгледзіць пытаньне аб выдзяленьні Беларусі чарговай траншы крэдыту stand-by на 700 мільёнаў даляраў.
У Польшчы адзначылі 20-ю гадавіну пачатку рынкавых рэформаў, гэтак званай “шокавай тэрапіі Бальцаровіча”.
Рэальныя заробкі жыхароў Беларусі за 10 месяцаў 2009 году параўнальна з гэтым жа часам летась павялічыліся на 0,1%. Гэту лічбу назваў сёньня віцэ-прэм’ер ураду Андрэй Кабякоў, адказваючы на пытаньні сяброў Нацыянальнага сходу. Віцэ-прэм’ер паабяцаў, што ў наступным годзе жыць будзе яшчэ лепш.
Урад Беларусі разглядае магчымасьць падвысіць кошт камунальных паслугаў ад пачатку 2010 году.
Беларускія ўлады разьлічваюць у 2010 годзе атрымаць замежныя інвэстыцыі ў памеры 2,7 мільярда даляраў ЗША.
“Мы не плянуем падвышаць мыта на легкавыя аўто”, — заявіў віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Андрэй Кабякоў, адказваючы на пытаньні дэпутатаў Нацыянальнага сходу.
Экспарт склаў 16,9515 мільярдаў ЗША, імпарт – 22,683 млд. даляраў ЗША – дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Савет дырэктараў Эўрапейскага банка рэканструкцыі і разьвіцьця прыняў новую стратэгію для Беларусі.
“Роснефть” выказала зацікаўленасьць у прыватызацыі беларускага “Нафтану”, – паведаміў, паводле агенцтва “Інтэрфакс”, прэзыдэнт расейскага нафтавага канцэрну Сяргей Багданчыкаў.
Увядзеньне эўра ў Польшчы ў 2015 годзе выглядае рэальным, — заявіў у аўторак міністар фінансаў Польшчы Яцак Растоўскі.
У 2010 годзе сярэдняя заробак у бюджэтнай сфэры складзе прыкладна 1,2 млн. рублёў, заявіў старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі Пётр Пракаповіч 14 сьнежня на нарадзе аб задачах па вырашэньні найбольш актуальных пытаньняў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі ў 2010 годзе.
Сёлета на Гомельшчыне за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць аштрафавана звыш 600 чалавек. Агулам сума штрафаў перавысіла 200 мільёнаў рублёў. А ўсяго з пачатку году, як падае абласная інспэкцыя па падатках і зборах, зафіксавана амаль 2600 выпадкаў незаконнага прадпрымальніцтва, якім займаліся жыхары рэгіёну. Гэта амаль удвая перавышае леташні паказьнік.
“І ўраду, і мясцовым органам улады не ўдаецца пераадолець нэгатыўных тэндэнцыяў у сацыяльна-эканамічным разьвіцьці, якія назьбіраліся з канца 2008 году”, – так Аляксандар Лукашэнка падвёў вынікі ў эканоміцы за 11 месяцаў бягучага году.
Афіцыйны Менск паведаміў, што з расейскім кіраўніцтвам удалося дамовіцца пра льготныя пастаўкі энэрганосьбітаў у 2010 годзе. Экспэрты адзначаюць, што за расейскія льготы давядзецца плаціць беларускай маёмасьцю.
Прадпрыемствы Беларусі, арыентаваныя пераважна на расейскі рынак, вымушаныя зьмяншаць альбо спыняць вытворчасьць.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця зацьвердзіў новую стратэгію для Беларусі. Прадугледжваецца пачаць супрацоўніцтва зь дзяржсэктарам, у тым ліку зь дзяржбанкамі.
У новым годзе Беларусь атрымае расейскі газ таньней, чым прапісана ў кантракце. Такім вынікам закончыліся перамовы паміж А.Лукашэнкам і Дз.Мядзьведзевым 10 сьнежня, паведаміў віцэ-прэм'ер Беларусі Ўл.Сямашка
Эканамісты падвялі вынікі першага крызіснага году ў Беларусі. У менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры прайшла канфэрэнцыя " Першы год крызісу: выклікі для беларускай эканамічнай палітыкі". Яе наладзіў цэнтар " Дасьледаваньні. Прагнозы. Маніторынг".
Менск наведалі прадстаўнікі нямецкага канцэрну Bosch, якія абмеркавалі кірункі разьвіцьця бізнэсу на беларускім рынку. Крызіс істотна адбіўся на супольных праектах кампаніі ў Беларусі. Тым ня меней, у наступным годзе Bosch намагаецца замацавацца ў найбольш стратэгічных сфэрах эканомікі Беларусі.
Бліжэйшым часам адбудзецца прыватызацыя комплексу «Нафтан-Палімір» з удзелам расейскіх кампаніяў. Наколькі хутка можа адбыцца гэтая прыватызацыя і хто ад яе чакае выгодаў?
11 сьнежня ўрад Беларусі і Ашчадны банк Расеі падпісалі пагадненьне пра куплю расейскім банкам 93% акцыяў адкрытага акцыянэрнага таварыства «БПС-Банк», ён жа Белпрамбудбанк, за 280 мільёнаў даляраў і заключылі інвэстыцыйнае пагадненьне пра доўгатэрміновае разьвіцьцё Белпрамбудбанку. Напярэдадні продаж БПС-Банку ўхваліў Аляксандар Лукашэнка. Як ацэньваюць гэтую зьдзелку беларускія экспэрты?
Прыватызацыя комплексу “Нафтан-Палімір” з удзелам расейскіх кампаніяў адбудзецца найбліжэйшым часам – паведаміў віцэ-прэм'ер ураду Беларусі Ўладзімер Сямашка.
Плянуецца разгледзець пытаньні аб уніфікацыі гандлёвага рэжыму Мытнага саюзу і правесьці перамовы пра далучэньне да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі – перадае "Інтэрфакс" са спасылкай на прэсавую службу ўраду Беларусі.
Мастак намаляваў, а што хацеў сказаць? Чакаем вашыx здагадак – рэплікаў герояў малюнка, загалоўкаў, камэнтароў!
Ашчадны банк РФ да 2014 году выдасьць Беларусі крэдыт і ўнясе 350 мільёнаў даляраў у статутны фонд набытага ім беларускага БПС-Банку.
Пакет дакумэнтаў уключае ў сябе 13 законапраектаў па ратыфікацыі міжнародных дамоваў, якія складаюць юрыдычную базу Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану, перадае БелТА.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытаньні бюджэт. Бюджэт-2010 сфармаваны з дэфіцытам Br 2,7 трыльёны, або 1,5% ВУП.
Загрузіць яшчэ