Паводле справаздачы Белстату, разьмешчанай на яго сайце, на 1 кастрычніка 2009 году валавая зьнешняя запазычанасьць Беларусі павялічылася за студзень-верасень 2009 году на 27,4%, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад».
Аб’ём доўгатэрміновай зьнешняй запазычанасьці ад пачатку году вырас на 47% — да 10,1 мільярда.
Запазычанасьць перад прамымі інвэстарамі за 9 месяцаў 2009 году вырасла на 5,5% да $758,6 мільёнаў на 1 кастрычніка 2009 году.
Органы дзяржаўнага кіраваньня Беларусі павялічылі зьнешнюю запазычанасьць за студзень-верасень 2009 году на 27,2% — да $4,574 мільярдаў.
Непасрэдна зьнешняя запазычанасьць Нацбанка вырасла цягам ІІІ кварталу на 52% — да $428,8 мільёнаў, што адпавядае ўзроўню пачатку года.
Сукупная зьнешняя запазычанасьць Беларусі вырасла цягам 2008 году на 19,1% — да $15,15 мільярдаў. пасьля росту на 87,4% за 2008 год і павелічэньня на 32,3% цягам 2006-га.
Як паведамляе Нацбанк Беларусі, на кожнага жыхара Беларусі прыходзіцца амаль 2 тысячы даляраў зьнешняй пазыкі.