Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмірноў: Мытны саюз паменшыць кошт транзыту праз Расею на 30%


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў 25-26 лістапада наведае зь візытам Беларусь. Падчас перамоваў, будуць абмеркаваныя пытаньні беларуска-казахскага ўзаемадзеяньня ў розных сфэрах.

Пасол Казахстану ў Беларусі Анатоль Сьмірноў сказаў журналістам, што гэты візыт надасьць новы імпульс двухбаковым стасункам, перадае Інтэрфакс.

Паводле спадара Сьмірнова, Мытны саюз пашырыць магчымасьці па транспарціроўцы казахскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.

"Сёньня ў пэўнай ступені перашкаджае транзыту казахскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы яе транзыт праз Расею. Калі тарыфы паменшацца, то выйграюць ад гэтага і Беларусь, і Казахстан", - сказаў А.Сьмірноў.

Таксама ён адзначыў, што стварэньне Мытнага саюзу дазволіць паменшыць кошт транзыту тавараў праз Расею на 30%. Таксама саюз дазволіць прыцягваць у Беларусь больш інвэстыцый з Казахастану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG