Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі “лібэралізавалі” заробак кіраўнікоў арганізацый


Беларускі ўрад акрэсьліў канкрэтныя мэханізмы вызначэньня і падвышэньня каэфіцыенту суадносінаў сярэдняга заробку кіраўнікоў і сярэдняга заробку арганізацыі ў цэлым. Гэта павінна паставіць у роўныя ўмовы кіраўнікоў арганізацый розных формаў уласнасьці, уключна з банкамі.

Пастанова ўраду № 1476 ад 13 лістапада гэтага году, дзе выкладзена гэтае рашэньне, уступае ў дзеяньне ад 1 студзеня 2010 году.

Паводле пастановы, каэфіцыент суадносінаў сярэдніх заробкаў кіраўніка і па арганізацыі ў цэлым ня можа перавышаць 5,0.

Для кіраўнікоў арганізацый, якія, да прыкладу, стабільна працуюць, маюць высокую эфэктыўнасьць і прыярытэтнае значэньне ў разьвіцьці галіны, каэфіцыент можа быць вызначаны і вышэйшы за 5,0.

Згодна з дакумэнтам, значна спрашчаецца парадак вызначэньня наймальнікам павышанага (да 8,0 уключна) каэфіцыенту для кіраўнікоў арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасьці. За рэспубліканскімі органамі дзяржкіраваньня, аблвыканкамамі, Менгарвыканкамам, Нацыянальным банкам захоўваецца права хадайнічаць перад урадам аб вызначэньні павышаных каэфіцыентаў для кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і арганізацый з доляй уласнасьці дзяржавы ў статутным фондзе большай за 50%, у тым ліку для кіраўнікоў банкаў, якія забясьпечваюць, да прыкладу, прыцягненьне інвэстыцый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG