Міністэрства фінансаў ЗША чарговы раз падоўжыла дзеяньне пастановы аб зьмякчэньні санкцыяў адносна двух прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім” — ААТ “Лякафарба” і “Полацк-Шкловалакно” да 31 траўня 2010 году.
Міністэрства фінансаў ЗША чарговы раз падоўжыла дзеяньне пастановы аб зьмякчэньні санкцыяў да двух прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім” — ААТ “Лякафарба” і “Полацк-Шкловалакно” да 31 траўня 2010 года.
16 лістапада Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ,якім прадугледжаная перадача беларускага фармацэўтычнага прадпрыемства “Дыялек” расейскаму бізнэсоўцу Ўладзімеру Брынцалаву, вядомаму ў сябе на радзіме гучнымі скандаламі.
Амбасадар Вэнэсуэлы ў Беларусі Амэрыка Дыяс Нуньес найбольшыя спадзяваньні ў двухбаковым супрацоўніцтве зьвязвае з газам, нафтай і адкрыцьцём у Вэнэсуэле двух сумесных прадпрыемстваў — па зборцы трактароў МТЗ і аўтамабіляў МАЗ. Такое меркаваньне ён выказаў сёньня, адказваючы на пытаньні журналістаў у Менску.
У офісе канцэрну “Газпром” на запыт Радыё Свабода афіцыйна пацьвердзілі: запазычанасьць Беларусі за спажыты ў першым паўгодзьдзі расейскі прыродны газ дасягнула амаль 166 мільёнаў даляраў.
Прэзыдэнт Беларусі вырашыў перадаць ва ўласнасьць кампаніі "Фэрэйн", якой валодае расейскі бізнэсовец Уладзімер Брынцалаў, дзяржаўнае прадпрыемства "Дыялек”.
Цэны падвысіліся паводле пастановы ўраду №1483, ад 18 лістапада.
Паводле справаздачы расейскага канцэрну “Газпром”, запазычанасьць з боку Беларусі за пастаўленае ў І паўгодзьдзі паліва склала блізу 166 мільёнаў даляраў. Многія беларускія спажыўцы ня здольныя своечасова разьлічвацца за газ. У “Белтрансгазе” ўстрымліваюцца ад камэнтароў пра рост запазычанасьці.
А.Лукашэнка сваім указам падвысіў увазное мыта на шэраг імпартных харчовых тавараў тэрмінам на 9 месяцаў.
Запуск іранскай атамнай электрастанцыі у Бушэры, які быў прызначаны на сьнежань, можа быць адкладзены. Пра гэта паведаміў міністар энэргетыкі Расеі Сяргей Шмацько. Пры гэтым ён спаслаўся на тэхнічныя прычыны.
Мноства нераспраданых грузавікоў на пляцоўках “Белазу” — сымбаль стану беларускай эканомікі, адзначае The Financial Times.
На паседжаньні ў Маскве экспэртнай рады беларускія дылеры заявілі, што прыватныя гандляры патрыманымі машынамі могуць абваліць аўтарынак абедзьвюх краін.
За дзевяць месяцаў 2009 года экспарт ва ўсе краіны зьменшыўся на 43,3% у параўнаньні з такім жа пэрыядам летась склаў 15,91 мільярдаў даляраў ЗША. Імпарт скараціўся на 34,8% (да 20,304 мільярдаў даляраў ЗША).
Беларускі ўдзельнік паседжаньня ў Маскве экспэртнай рады, экспэрт міжнароднага холдынгу “Атлант-М” Аляксей Цярэшчанка папярэдзіў пра вялізныя страты перадусім для расейскага аўтапраму.
Два тыдні ў Беларусі дзейнічае пастанова Міністэрства эканомікі № 141 аб свабодным цэнаўтварэньні. Яна, па сутнасьці, дазваляе крамам і пастаўшчыкам імпартных тавараў самім вырашаць, па якім кошце прадаваць тавары. Пра што сьведчаць першыя вынікі маніторынгу цэнаў?
Сёньня ў Менску завяршыўся Міжнародны інвэстыцыйна-эканамічны форум, арганізаваны ўрадам Беларусі. У ім узялі ўдзел 683 дэлегаты з больш чым 60 краін сьвету. У часе форуму быў падпісаны шэраг кантрактаў і папярэдніх пагадненьняў з інвэстарамі. Замежныя госьці таксама выказалі афіцыйнаму Менску свае пажаданьні наконт таго, каб спрасьціць умовы вядзеньня бізнэсу ў Беларусі.
У 2010 годзе Беларусь плянуе ўпершыню выпусьціць эўрабонды. Як паведамляе агенцтва Ройтэрс, пра гэта заявіў у чацьвер міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі паведаміў пра гэта журналістам на прэсавай канфэрэнцыі па выніках Беларускага інвэстыцыйна-эканамічнага форуму
Сідорскі заклікаў Эўропу скасаваць візы самой. Ён таксама заявіў, што крызіс паказаў правільнасьць палітыкі Лукашэнкі, што ўрад ня будзе імкнуцца прадаваць акцыі асноўных прадпрыемстваў і што беларускі бок зьбіраецца аднавіць перамовы з Расеяй наконт цаны на расейскі газ.
Беларускія вытворцы цэмэнту называюць заявы генэральнага дырэктара літоўскага цэмэнтнага заводу наконт кепскай якасьці беларускай прадукцыі спробай абараніць свой рынак у часе крызісу. Яны лічаць прэтэнзіі надуманымі і сьцьвярджаюць, што якасьць беларускага цэмэнту адпавядае эўрапейскім стандартам.
“Інвэстуйце ў Беларусь!” — гэтак прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі заклікаў патэнцыйных замежных інвэстараў, якія сёньня сабраліся на двухдзённы форум у Менску.
Дакумэнты наконт стварэньня Мытнага саюзу маюць падпісаць у Менску 27 лістапада на сустрэчы кіраўнікоў Беларусі, Казахстана, Расеі.
Ашчадны банк Расеі можа адчыніць буйную крэдытную лінію для Беларусі, якая дазволіць вырашыць значную частку патрэбаў краіны ў вонкавым фінансаваньні на наступны год. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на міністра фінансаў Беларусі Андрэя Харкаўца
Заяву пра падпісаньне беларуска-расейскага пагадненьня аб будаўніцтве АЭС камэнтуе былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
Гэтак прэм’ер Сяргей Сідорскі заклікаў патэнцыйных замежных інвэстараў, якія сабраліся на двухдзённы форум у Менску.
Паводле афіцыйнай інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь, цэны на харчовыя тавары ў студзені – кастрычніку 2009 года вырасьлі на 15% у параўнаньні з аналіячным пэрыядам мінулага году.
Сёньня Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні законапраект “Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва”. Такі закон прымаецца ў Беларусі ўпершыню. Міністар эканомікі Мікалай Зайчанка назваў малы і сярэдні бізнэс “адным з важнейшых аўтарытэтаў у эканамічнай палітыцы дзяржавы”.
Міністар эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка спадзяецца, што па выніках 2009 года валавы ўнутраны прадукт краіны складзе 100% параўнальна зь мінулым годам.
90% паставак беларускага цэмэнту ў Літву не адпавядае стандартам якасьці. Пра гэта заявіў літоўскі вытворца цэмэнту Akmenes cementas пасьля плянавых праверак імпартуемага ў краіну беларускага цэмэнту.
12 – 13 лістапада ў Менску адбудзецца Беларускі інвэстыцыйна-эканамічны форум, які будзе праходзіць адначасова з паседжаньнем Кансультацыйнай рады па замежных інвэстыцыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Падатковая пачне масавую праверку грамадзян, якія атрымліваюць заробак меншы за два пражытковыя мінімумы. Інспэктары будуць аналізаваць даходы і выдаткі работнікаў. Калі выдаткі будуць перавышаць заробкі — спагоняць падаткі і налічаць штраф.
На сэмінары Палаты прадстаўнікоў “Банкаўская сыстэма Рэспублікі Беларусь. Стан, праблемы, пэрспэктывы” сп. Пракаповіч сказаў: “Нам трэба адкрыць краіну для інвэстыцый, замежных і ўнутраных. Нам як паветра патрэбныя вялікія замежныя інвэстыцыі, патрэбны бум замежных інвэстыцый”.
Амаль два тыдні дзейнічае пастанова Міністэрства эканомікі № 141 пра свабоднае цэнаўтварэньне, якая дазваляе крамам і пастаўшчыкам імпартных тавараў самім вырашаць, за колькі прадаваць тавары. Міністэрства эканомікі сёньня падвяло першыя вынікі маніторынгу цэнаў.
Рублёвыя дэпазыты ў банках Беларусі за кастрычнік павялічыліся амаль на 320 мільярдаў беларускіх рублёў, альбо на 4,4%. А вось інвалютныя ўклады за гэты ж час узрасьлі толькі на 18,4 мільёна даляраў, альбо на 0,5%.
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Сямён Шапіра паведаміў падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце БелТА --> http://belta.by пра тое, што праз паўгода Беларусь можа пачаць пастаўкі мяса-малочнай прадукцыі на рынак Эўразьвязу.
Аб гэтым заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску намесьнік дырэктара дэпартамэнта зьнешнеэканамічнай дзейнасьці — начальніка ўправы зьнешнегандлёвай палітыкі МЗС Беларусі Антон Кудасаў.
На Магілёўшчыне збанкрутаваў Слаўгарадзкі агароднінасушыльны завод. Маёмасьць гэтага прадпрыемства зараз выстаўлена на продаж. Атрыманыя сродкі пойдуць на выплату заробкаў былым працаўнікам, а таксама даўгоў крэдыторам. Зь вялікімі праблемамі сутыкаюцца перапрацоўчыя прадпрыемствы і ў іншых рэгіёнах Беларусі.
Краіны мытнага саюзу маюць намер уступаць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА) адзіным блёкам, а не паасобку, заявіў на брыфінгу ў Менску 10 лістапада намесьнік дырэктара дэпартамэнту зьнешнеэканамічнай дзейнасьці МЗС Беларусі Антон Кудасаў.
Гарадзенцы, якія ў прыватным парадку вазілі з Польшчы тавары на продаж, сёньня вымушаны выплочваць беларускай дзяржаве вялізныя пошліны і пені. Гэта робіцца на падставе дакумэнтаў польскай мытні, згодна зь якімі беларускія грамадзяне атрымлівалі за набыты ў суседняй краіне тавар кампэнсацыю. Ім вярталі частку кошту — падатак на дададзеную вартасьць, так званы “VAT”. Ці справядліва “караюць рублём” гарадзенцаў? Тэма выклікала дыскусію на нашым сайце.
Дэлегацыя зь Нямеччыны прыме ўдзел у Беларускім інвэстыцыйна-эканамічным форуме, які 12-13 лістапада пройдзе ў Менску. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі Ўладзімер Аўгусцінскі.
Сёньня ў Менску пачала працу група экспэртаў Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) на чале з кіраўніком групы па Беларусі Крыстафэрам Джарвісам. Місія павінна ацаніць выкананьне беларускімі ўладамі праграмы, якая падтрымліваецца крэдытам stand-by у памеры больш за 3,5 мільярда даляраў.
Каля дзьвюх тысяч парасят ва ўзросьце да трох месяцаў загінулі на вытворчым сельскагаспадарчым участку "Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў".
У Беларусі пачала працу трэцяя аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) па праграме stand-by. Экспэрты будуць знаходзіцца ў Менску да 19 лістапада, місію аналітыкаў МВФ ачольвае Крыс Джарвіс.
Дэкрэт № 10 “Аб стварэньні дадатковых умоў для інвэстыцыйнай дзейнасьці ў Рэспубліцы Беларусь” набыў моц 9 лістапада.
Трэцяя аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) па праграме stand-by будзе працаваць у Менску з 10-19 лістапада.
Крызісу няма. Эпідэміі няма. І лекаў – таксама няма... У Беларусі пад такім лёзунгам прайшоў увесь тыдзень, бо быў падмацаваны грыпознай навалай. Чыноўнікі Мініздрава сьцьвярджаюць, што лекі ёсьць, аднак у менскіх аптэках трымаецца ажыятажны попыт на іх.
Да 20-годзьдзя падзеньня бэрлінскай сьцяны штотыднёвік The Economist апублікаваў артыкул “Памятайма пра сьцены”, дзе падае лічбы па валавым унутраным прадукце (ВУП) былых камуністычных краінаў Эўропы за 2009 год.
Пошліны на ўвоз аўтамабіляў у Беларусь ня будуць уніфікаваныя з расейскімі з пачаткам функыцяваньня Мытнага Саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану.
Украіна і Беларусь маюць намер зьвярнуцца да эўрапейскіх структураў з просьбай пра вылучэньне ім крэдыту для рэалізацыі праекту будаўніцтва аўтадарогі Менск-Кіеў у рамках супрацоўніцтва «Ўсходняе партнэрства».
У Беларусі зьніжаецца сярэдняя зарплата. Найменшыя заробкі ў кастрычніку былі ў сельскай гаспадарцы, ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі і культуры. Самыя нізкія заробкі па Беларусі — на малой радзіме Лукашэнкі.
Загрузіць яшчэ