Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская мяса-малочная прадукцыя будзе на рынку ЭЗ?


Сямён Шапіра
Сямён Шапіра

Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Сямён Шапіра паведаміў падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце БелТА --> http://belta.by пра тое, што праз паўгода Беларусь можа пачаць пастаўкі мяса-малочнай прадукцыі на рынак Эўразьвязу.


Міністар паведаміў: “Наша малочная прадукцыя ўжо ёсьць у Англіі, Японіі і многіх іншых краінах. Але яна пастаўляецца ня толькі ў выглядзе гатовага прадукту, але можа выкарыстоўвацца і ў якасьці сыравіны. Дзеля таго каб пашырыць доступ на рынак ЭЗ, мы працуем сёньня па некалькіх кірунках, адным зь якіх зьяўляецца тэхналягічны”.

Сямён Шапіра паведаміў, што міжнародныя экспэрты праверылі тры прадпрыемствы: “Санта-Брэмар”, “Савушкін прадукт” і “Бярозаўскі сыраробны камбінат”.

Паводле міністра, экспэрты высока ацанілі якасьць беларускай мяса-малочнай перапрацоўкі.

Спадар Шапіра зазначыў, што Эўразьвяз выстаўляе жорсткія патрабаваньні да арганізацыі вытворчасьці малочнай прадукцыі, пачынаючы ад кармленьня жывёлы і заканчваючы пастаўкамі прадукцыі канкрэтным спажыўцам.

Міністар падкрэсьліў, што на бліжэйшыя гады рынкі Расеі і Ўкраіны будуць галоўнымі для гэтай галіны вытворчасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG