Валер Каліноўскі, Менск У Варшаве ў прэстыжным выдавецтве “Swiat Literacki” выйшла кніга пісьменьніцы Ніны Лушчык-Ільенковай “Pinsk, Electrownia. Mam 10 lat” (“Пінск, электрастанцыя. Мне 10 год”.) Кніга аб даваенным і пасьляваенным Пінску й пінчуках выйшла на польскай мове, але крытыкі яе адносяць да беларускай літаратуры, да польскамоўнай яе часткі, запачаткаванай Уладыславам Сыракомлям і Сяргеем Пясэцкім. Гэта – першая кніга пісьменьніцы. І апошняя. Яна памерла ў жніўні, не патрымаўшы надрукаваную кнігу ў руках.