Канцэрты ў рамках праекту “Легенды Вялікага Княства” праводзяцца чацьвёрты год. Сёлета яны будуць адметныя тым, што будуць суправаджацца камэнтарыямі музыказнаўцаў па гісторыі музыкі, якая прагучыць са сцэны: гэта і архаічная музыка, і абрадавыя, і харавыя, і фальклёрныя сьпевы, а таксама замкавая й сярэднявечная музыка. Гэткім чынам, гледачы атрымаюць магчымасьць ня толькі паслухаць, як гэтая музыка гучала ў старажытнасьці, але таксама даведацца – пра яе аўтараў, дзе, калі й пры якіх абставінах яна выконвалася.
Другая асаблівасьць – тэматычнасьць канцэртаў: гэтак, да новага году будзе гучаць прыдворная музыка й музыка сярэдневечных калядаў, а пасьля новага году распачнецца сэрыя канцэртаў гімнавай музыкі й сьпеваў. Упершыню таксама будзе арганізаваны конкурс для маладых гуртоў, якія граюць старажытную музыку.
Сярод непрыемных асаблівасьцяў – дадатковыя складанасьці ў арганізацыі канцэртаў. Вось што, да прыкладу, у інтэрвію Радыё Свабода паведаміла аўтарка праекту Арына Вячорка:
(Вячорка: ) “Беларуская музыка церпіць перасьлед, і вельмі цяжка арганізоўваць канцэрты. Таму сёлета мы будзем менш плянаваць, а падыходзіць да арганізацыі, так бы мовіць, спантанна: у нас ёсьць выканаўцы, ёсьць тэмы й праграмы, і мы будзем іх арганізоўваць, наколькі гэта магчыма ў нашых беларускіх умовах. Гэта вельмі няпроста, але паглядзім, што з гэтага атрымаецца”.
Паводле спадарыні Вячоркі, больш жорсткімі сталі ўмовы арэнды заляў, атрыманьня дазволаў на правядзеньне канцэртаў. Тым ня менш, яна кажа, што мае аптымістычны настрой, бо калі ёсьць і выканаўцы, і слухачы старадаўняй музыкі, то знойдзецца і магчымасьць арганізаваць такія канцэрты.
А яшчэ на заўтра, 30 кастрычніка, абвешчаны канцэрт, які гэтаксама ў Доме літаратара дае вядомая рок-выканаўца Кася Камоцкая. Гэта першы канцэрт сьпявачкі за апошнія некалькі гадоў і адначасова – яе першае сольнае выступленьне, але ўдзел у канцэрце таксама будуць прымаць музыкі гурту “Новае неба”, у складзе якога яна сьпявала раней. Чаму цяпер канцэрты Касі Камоцкай адбываюцца гэтак рэдка і чым будзе адметнае заўтрашняе выступленьне – на гэты конт сьпявачка паведаміла Свабодзе наступнае:
(Камоцкая: ) “Гэты канцэрт адметны тым, што гэта, можа, ці не адзіная магчымасьць пачуць “Новае неба” й мяне, бо ўвесь час канцэрты забараняюцца. Я думаю, што гэта можна зьвязаць з унутранай цэнзурай і страхам людзей, якія працуюць у дзяржаўных установах”.
Да ўсяго сказанага дадам, што адным з арганізатараў абодвух канцэртаў ёсьць грамадзкая арганізацыя Беларуская музычная альтэрнатыва. Лідэр гэтай арганізацыі Віталь Супрановіч паведаміў, што калі ня здарыцца нейкіх перашкодаў, то цягам лістапада плянуюцца быць яшчэ тры канцэрты: гуртоў “Уліс” і “Троіца”, гурту “Стары Ольса” ды вядомага барда Віктара Шалкевіча.