У праграме сьвята кніжныя выставы, сустрэчы з францускімі пісьменьнікамі й паэтычныя чытаньні, якія будуць доўжыцца ў Менску цягам трох дзён. У часе ўрачыстасьці амбасадар Францыі Стэфан Шмялеўскі падкрэсьліў, што гэткім чынам ягоная краіна мае пашыраць кантакты з народам Беларусі.
Арганізатары сьвята таксама заклікалі ўсе беларускія выдавецтвы далучацца да праекту пад назвай “Максім Багдановіч”, які скіраваны на выданьне мастацкай і спэцыяльнай літаратуры ў перакладзе з францускай на беларускую й расейскую мовы.
На сёньня выдадзена 30 такіх кніг і толькі адна зь іх па-беларуску.
Вось як гэта патлумачыў Дырэктар франка-беларускай залі інфармацыі Мікола Жакэн.
(Жакэн: ) “На жаль, мы павінныя сачыць за эканамічным аспэктам гэтага пытаньня: пераклад на расейскую мову для беларускіх выдавецтваў таньней, чым на беларускую”.
Паводле спадара Жакэна, “Сьвята чытаньня” у Беларусі арганізаванае паводле ўзору аналягічнай імпрэзы ў Францыі, якое ёсьць вельмі паважаным французамі.
На пытаньне Радыё Свабоды ці існуе падобны фэстываль у францускіх журналістаў і ці мажліва супольнае сьвята на знак салідарнасьці з прадстаўнікамі беларускіх незалежных мэдыяў, амбасадар Францыі Стэфан Шмялеўскі адказаў наступнае:
(Шмялеўскі: ) “У Францыі няма такога адмысловага дня й мы далучаемся да дня свабоды друку. Сёлета ўсе амбасадары Эўразьвязу, якія ёсьць у Менску, у гэты дзень мы наведалі рэдакцыю БДГ. Магу вас супакоіць, што становішча беларускіх журналістаў мы добра ведаем, сочым як зьмяняюцца падзеі й зробім усё, што можна, каб гэтае становішча палепшылася, альбо хаця бы ня стала горшым”.
Гаварыў амбасадар Стэфан Шмялеўскі. Акрамя гэтага сваю прысутнасьць у Беларусі амбасада Францыі адзначыла прэзэнтацыяй Мэдыя-аўтобусу, які неўзабаве павязе літаратуру пра сучасную Францыю ў беларускую правінцыю.