Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людзі творчых прафэсіяў супраць рэфэрэндуму


Віталь Сямашка, Ліда Здаўна вядома, што падчас выбарчых кампаніяў у палітычных гульнях актыўна скарыстоўваюцца творчыя асобы. Гораду Лідзе асабліва пашанцавала. На мінулым тыдні даваў дабрачынны, як інфармавалася, выступ Дзяржаўны канцэртны аркестар пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, учора – хор Беларускай Чырванасьцяжнай вайсковай акругі. Але ўсіх артыстаў там яўна не далічыліся.

Да прыкладу, учора ўвечары не паехаў у Ліду адзін з салістаў хору. Зьвярнуўся на радыё “Свабода”. Папрасіў ананімна агучыць ягоную пазыцыю – прозьвішча захоўваецца ў рэдакцыі.

(Спадар: ) “Мяне завуць Юры. Усё сваё жыцьцё я сьпяваў сумленна. 14 кастрычніка ўвечары там адбыўся канцэрт. Я не паехаў, бо ведаў, што гэты канцэрт да рэфэрэндуму. Я адмовіўся на яго ехаць. Я вырашыў галасаваць супраць рэфэрэндуму і тым больш не агітаваць за яго”.

Тым часам на дзяржаўным радыё й тэлебачаньні абвешчана, што за датэрміновы ўдзел у галасаваньні на рэфэрэндуме даецца па палове адгулу на асобу, з тых жа, хто не прагаласуе датэрмінова, пагражаюць здымаць 50 адсоткаў прэміяльных. Расказвае Уладзімір Міхарскі, экс-рэжысэр забароненай уладамі тэлепраграмы “Крок”, прафэсіянал з 40-гадовым стажам:

(Міхарскі: ) “Да мяне старыя супрацоўнікі БТ зьвярталіся, проста прасілі, каб я не данос зрабіў, а данёс гэтую інфармацыю да нармальных сродкаў масавай інфармацыі. Да мяне падыходзяць сталыя супрацоўнікі БТ і гавораць, што іх нахабна прымушаюць прагаласаваць – я лічу, што гэта палітычны генацыд!”

Як лічаць мае суразмоўцы, расказаць праўду на “Свабодзе” – іхны апошні шанц.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG