Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзэнтацыя кампакт-дыску навучэнцаў Беларускага гуманітарнага ліцэю адбудзецца ў Варшаве


Аляксей Дзікавіцкі, Прага 7 кастрычніка ў 20:30 паводле менскага часу ў Варшаве пачнецца канцэрт навучэнцаў Беларускага гуманітарнага ліцэю, якія будуць прэзэнтаваць свой кампакт-дыск “Веру ў цябе”. Як паведаміў нашаму радыё пасьля прыезду ў польскую сталіцу мэнэджэр і прадусар альбому Франак Вячорка, прэзэнтацыя адбудзецца ў Варшаве, бо ў Менску гэта зрабіць немагчыма.

(Вячорка: ) “Мы ўжо двойчы спрабавалі ў Менску наладзіць канцэрт ліцэйскай творчасьці й прэзэнтацыю дыска ў Менску, але абедзьве гэтыя спробы былі сарваныя ўладамі. І вось мы атрымалі запрашэньне ад палякаў, а менавіта ад спадара Ігара Зныка, які ёсьць арганізатарам імпрэзы, і наладзім прэзэнтацыю ў Варшаве.

Мы прыехалі з усім нашым праектам і з нашым кампакт-дыскам. Прыкра, канешне, што мы ня можам зрабіць прэзэнтацыю ў Беларусі, у Менску, а вымушаныя рабіць гэта ў Варшаве”.

Цікава, што ліцэісты прыехалі ў Польшчу на свой першы замежны выступ на запрашэньне прыватнай асобы – жыхара Варшавы спадара Ігара Зныка, які вырашыў дапамагчы ліцэістам з уласнай ініцыятывы. Гаворыць спадар Знык:

(Знык: ) “Я быў у Менску за некалькі дзён да таго, як улады сарвалі ліцэістам канцэрт – бачыў прыгожыя плякаты, якія яны зрабілі. А потым раптам даведаўся, што канцэрту ня будзе. Тады я падумаў – калі нельга ў Менску, дык зробім гэта ў Варшаве разам з усімі, каму неабыякавая сытуацыя ў Беларусі. Сам праект мяне вельмі зацікавіў, думаю, спадабаецца й іншым палякам. Дый урэшце, колькі нам Захад дапамагаў такім чынам ў камуністычныя часы. Цяпер час плаціць даўгі такім самым чынам”.

У часе прэзэнтацыі, якая адбудзецца ў адным з варшаўскіх палацаў мастацтва, ліцэісты прадставяць канцэртную праграму прыкладна на паўтары гадзіны са сваіх старых і новых песьняў, будзе таксама аўкцыён цікавых рэчаў зь Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG