Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полацкія грэка-каталікі ўшанавалі ахвяраў бальшавіцкага тэрору


Вінцэсь Мудроў, Полацак Дзяды на Полаччыне адзначаныя памінальнай урачыстасьцю, што прайшла ля Крыжа пакуты, усталяванага ў той мясьціне, дзе, па сьведчаньні відавочцаў, бальшавікі расстрэльвалі ў 1930-х гадах вязьняў полацкай турмы НКВД.

Крыж у памяць ахвяраў тэрору быў усталяваны ў 1992 годзе ля Бельчыцкіх могілак. Там, з ініцыятывы полацкай грэка-каталіцкай грамады, на Дзяды ладзяцца памінальныя ўрачыстасьці. Гаворыць грэка-каталіцкі ераманах айцец Лявонці:

(а. Лявонці: ) “Мы кожнага году зьбіраемся на гэтым месцы, у Бельчыцах, ля Крыжа, усталяванага на гонар памяці ахвяраў генацыду, каб ушанаваць іхную памяць, ушанаваць людзей, якія загінулі за свабоду і незалежнасьць нашае бацькаўшчыны”.

Напачатку ўрачыстасьці прагучалі словы пра трагічныя наступствы генацыду беларускай нацыі, і пра тое, што чорная кніга бальшавіцкіх злачынстваў дагэтуль цалкам не прачытаная і ёсьць небясьпека, што ў яе могуць будуць быць упісаныя новыя старонкі. Затым айцец Лявонці зладзіў задушную адправу ў памяць бязьвінна забітых беларусаў: ахвяраў бальшавіцкага ды фашыстоўскага тэрору. Пры канцы ўрачыстасьці ля падножжа Крыжа пакуты былі запаленыя сьвечкі, а яе ўдзельнікі прасьпявалі беларускі гімн “Магутны Божа”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG