Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16x9 Image

Юры Дракахруст

Юры Дракахруст — журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. у Хабараўску (Расея). У 1964 г. з бацькамі пераехаў у Менск. Скончыў мэханіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаў нага ўнівэрсытэту (БДУ).

У 1986 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю па алгебраічнай тэорыі лічбаў. У  1982–1991 гг. працаваў у Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук Беларусі, у 1991–1994 гг. — у Інстытуце эканомікі Акадэміі навук Бе ларусі, у 1992–2000 гг. — у Незалежным інстытуце сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў. Выступаў з артыкуламі ў газэтах «Знамя юности», «Белорусский рынок», «Белорусская деловая газета», «Белорусская газета», у інтэрнэт-выданьні «Белорусские новости», у часопісах ARCHE, «Неприкосновенный запас» (Расея).

Аўтар артыкулаў пра палітычную сытуацыю ў Беларусі ў кнігах «Белоруссия и Россия: общества и государства» (Масква) і Independent Belarus: Domestic Determinants, Regional Dynamics, and Implications for the West" (Harvard, Cambridge, MA). У 1990–1991 гг. — сакратар управы Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».

З 1991 г. працуе на Радыё Свабода, з 1996 г. — карэспандэнт Беларускай службы Радыё Свабода, з 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Узнагароджаны мэдалём Акадэміі навук СССР за найлепшую дыплёмную працу (1982), ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).

 

Аўтар Юры Дракахруст

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG