Портнікаў мяркуе, што ў Расеі маглі папрасіць Лукашэнку, каб ён паехаў у Пхэньян, каб дагадзіць Кім Чэн Ыну, бо да яго ніхто не прыяжджае.
Палітычны аналітык нагадаў, што да Кім Ір Сэна — дзеда цяперашняга паўночнакарэйскага дыктатара — рэгулярна прыяжджалі лідэры прынамсі сацыялістычных краінаў, у тым ліку і такія буйныя фігуры, як Іосіп Броз Ціта і Нікалае Чаўшэску.
Портнікаў падкрэсьліў, што ніхто з лідэраў Савецкага Саюзу ніколі не наведваў Паўночную Карэю, Пуцін быў першым гаспадаром Крамля, які прыяжджаў у КНДР.
На думку аналітыка іншы матыў візыту Лукашэнкі ў КНДР можа быць зьвязаны з амэрыкана-беларускім дыялёгам. «Як ні дзіўна, Лукашэнка можа паказаць сябе ці хоча паказаць сябе патрэбным Трампу, каб наладзіць камунікацыю зь Кім Чэн Ынам, ён мог пагаварыць з Кімам пра нейкае аднаўленьне амэрыкана-паўночнакарэйскіх кантактаў» — заўважыў Портнікаў.
«Ня думаю, што Лукашэнку пра гэта прасілі, але ён мог праявіць ініцыятыву сам, паверыць, што ён сур’ёзны чалавек, зь якім размаўляюць амэрыканцы, а ён размаўляе з Паўночнай Карэяй і тым самым спрыяе таму, што чарговы дыктатар будзе гатовы плакаць Трампу ў камізэльку» — сказаў палітычны аналітык.
Форум