У сталіцы Літвы цяпер працуе офіс БАЖ, а беларускія журналісты, сябры арганізацыі, цяпер раскіданыя па сьвеце, а найбольш у эўрапейскіх краінах.
Вядома, што для Ігара Ільяша пракурор патрабаваў 4 гады зьняволеньня, адвакат прасіў яго апраўдаць. Суд адбываўся з паўгадавым перапынкам на экспэртызу ягоных выказваньняў.
Вызвалены з калёніі палітзьняволены Мікалай Статкевіч зьнік пасьля адмовы пакінуць Беларусь, ягоным лёсам занепакоеная міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
Былая палітзьняволеная Ларыса Шчыракова расказала Свабодзе пра дробныя радасьці на волі, траўму сына, навіну пра сьмерць маці за кратамі і пляны на будучыню за мяжой.
Вялікі рэзананс выклікаў допіс у фэйсбуку беларускага палітоляга Пётры Рудкоўскага, які вітаў вызваленьне палітвязьняў нават у форме вывазу зь Беларусі і пачаў палеміку з тымі, каго турбуе кансэрвацыя аўтарытарнага рэжыму ў выніку гэтага.
Упершыню Мікола Статкевіч трапіў у турму на працяглы тэрмін 20 гадоў таму. З таго часу больш за палову прысьвечанага палітычнай дзейнасьці пэрыяду свайго жыцьця палітык правёў за кратамі.
Падзеі 15 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Падзеі 14 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Што стаіць за вызваленьнем палітычных вязьняў у Беларусі, і як Беларусь становіцца закладніцай напружаньня, якое стварае Масква. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе асноўныя палітычныя вынікі тыдня.
У Вільні прайшла міжнародная канфэрэнцыя «Беларусь і беларусы ў часы геапалітычнай няўпэўненасьці: глябальныя ўспрыманьні і ўнутраныя рэаліі».
12 верасьня беларускія ўлады ў выніку перамоваў з ЗША вызвалілі 52 палітвязьні. 51 зь іх дэпартавалі за мяжу, а ў некаторых забралі пашпарты. Палітык Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь. Распыталі праваабаронцаў і юрыстаў, чаму для ўладаў важна выціснуць гэтых людзей з Беларусі.
У Вільні на 14.00 прызначылі прэс-канфэрэнцыю з удзелам выпушчаных з турмаў і вывезеных у Літву беларускіх палітвязьняў. Свабода вядзе жывую відэатрансьляцыю і цытуе асноўныя заявы.
Вызваленых вязьняў прывезьлі ў амбасаду ЗША ў Вільні, дзе іх прыезду некалькі гадзінаў чакалі сваякі, паплечнікі і журналісты. Эмоцыі гістарычнай сустрэчы — у фотарэпартажы Свабоды.
Вызвалены горадзенскі журналіст Павал Мажэйка расказаў Свабодзе пра сустрэчу зь дзецьмі, допіс Трампа і мрою пра піцу.
Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл расказаў журналістам у Вільні, што працягваюцца перамовы пра вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі.
Цяпер Ігар Лосік знаходзіцца ў бясьпецы за межамі Беларусі. За кратамі ён правёў 1904 дні.
Паводле суразмоўцы Свабоды, зьняцьце санкцый азначае магчымасьць набываць сучасную тэхніку і праграмнае абсталяваньне.
У іх ліку 14 замежных грамадзян.
Ва Ўкраіне загінуў грамадзянін Беларусі Віталь Пляшкоў, які ваяваў на баку Расеі паводле кантракту з расейскай арміяй, падпісанага 3 чэрвеня 2025 году.
Загрузіць яшчэ