Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай выдзеліць Беларусі тэхніка-эканамічную дапамогу на «прыгожыя» праекты ў сацыяльнай сфэры


Аляксандар Лукашэнка і кіраўнік Кітаю Сі Дзіньпін. Ілюстрацыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка і кіраўнік Кітаю Сі Дзіньпін. Ілюстрацыйнае фота

Урады Беларусі і Кітаю падпісалі дамову аб супрацы ў галіне разьвіцьця.

Як адзначаецца ў дакумэнце, апублікаваным на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі, Кітай выдзеліць Беларусі «адпаведна патрэбам» тэхніка-эканамічную дапамогу ў памеры 300 мільёнаў кітайскіх юаняў (амаль 43 мільёны даляраў у эквіваленце. – РС).

Гэтую дапамогу плянуюць выкарыстаць «для рэалізацыі праектаў, узгодненых бакамі, уключна зь невялікімі і прыгожымі праектамі зь невялікімі аб’ёмамі дапамогі, што характарызуюцца кароткімі тэрмінамі рэалізацыі і сацыяльнай накіраванасьцю».

Дамову падпісалі 9 сьнежня 2025 году ў Менску.

Кітай не выдзяляў Беларусі крэдытаў з 2019 году. Апошні кітайскі крэдыт Беларусь атрымлівала ў сьнежні 2019 году: 500 мільёнаў даляраў на рэфінансаваньне доўгу Маскве.

Летась Беларусь атрымала доступ да кітайскіх грошай. Раней кітайскі ўрад выдзяляў займы для рэалізацыі праектаў у індустрыяльным парку «Вялікі камень», а таксама безаплатную дапамогу на рэалізацыю праграмы па ахове лясоў.

Праз міжнародныя санкцыі, уведзеныя за фальсыфікацыю вынікаў выбараў у 2020 годзе і падтрыманьне расейскай агрэсіі супраць Украіны, Беларусь страціла доступ да замежных займаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG