Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўвялі абмежаваньне хуткасьці мабільнага інтэрнэту ў безьлімітных тарыфах


Тэлекамунікацыйнвя вежа. Ілюстрацыйнае фота
Тэлекамунікацыйнвя вежа. Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі вызначыла новыя патрабаваньні да паслуг перадачы дадзеных апэратарамі сотавай электрасувязі.

Як вынікае з апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове ведамства, яе ўхвалілі 22 сьнежня 2025 году, а абмежаваньні будуць уводзіцца з 22 лютага 2026 году.

Згодна з дакумэнтам, для абанэнтаў у безьлімітных тарыфах уводзяць пачатковы аб’ём трафіку на ўзроўні 30 Гб на месяц.

Пасьля выкарыстаньня гэтага аб’ёму апэратары павіны зьніжаць хуткасьць мабільнага інтэрнэту да 1 Мбіт/с у кірунку да абанэнта.

У той жа час апэратарам мабільнай сувязі дазволілі прапаноўваць за грошы дадатковыя аб’ёмы інтэрнэт-трафіку.

З 22 студзеня апэратары павінны прывесьці ў адпаведнасьць з гэтымі патрабаваньнямі ўсе раней заключаныя дагаворы і дзейныя тарыфныя пляны.

Як патлумачылі ў Міністэрстве сувязі, новыя патрабваньні ўвялі праз «перагрузку сетак».

«Цяпер фіксуецца значнае спажываньне рэсурсаў сетак сотавай сувязі асобнымі абанэнтамі, што адмоўна адбіваецца на якасьці паслуг сотавай сувязі ў цэлым для большасьці звычайных абанэнтаў, якія адзначаюць нізкія хуткасьці перадачы дадзеных у сетках сотавай сувязі», — паведамілі ў ведамстве.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG