Расейскія войскі ў ноч на 20 траўня атакавалі Дніпро, Сумскую і Адэскую вобласьці. Няспынна наносяць удары па сумежных з Расеяй рэгіёнах — Чарнігаўскай і Харкаўскай вобласьцях. Ёсьць загінулыя і параненыя.
Падзеі 20 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
З пачатку кампаніі 2020 году палітычнымі вязьнямі ў Беларусі праваабаронцы прызналі 4619 чалавек. На 19 траўня 2026 году ў Беларусі былі як мінімум 840 палітвязьняў, прызнаных такімі праваабарончай супольнасьцю.
КДБ праз пяць гадоў пасьля стварэньня дабраўся да брэнду беларускага дызайну Znivien. Пагаварылі з хлопцамі пра ўплыў Мелказёрава, попыт на пратэст і пра тое, што для іх значыць тое самае Zaebis.
Беларускі добраахвотнік расказаў Свабодзе, як выпаў з працы праз «пасьмяротны акаўнт бабулі», чаму ён супраць гераізацыі на вайне і як ён, сірата, сярод пабрацімаў знайшоў сям’ю.
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені — сакавіку 2026 года зьнізіўся на 0,4%. А па выніках 4 месяцаў улады паведамілі пра невялікі прырост ВУП — на 0,2 працэнта ў параўнаньні з такім жа пэрыядам мінулага году.
Інкамунікада, холад у камэры, забарона сну, адмова ў наданьні лекаў ці мэдычнай дапамогі, зьнявагі — вязьні ў беларускіх турмах усё гэта лічаць катаваньнямі. Пра свой досьвед Свабодзе расказалі былыя палітзьняволеныя.
18 траўня стала вядома, што за былога кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэя Ермака выплацілі ўсю сума закладу, 140 мільёнаў грыўняў. Неўзабаве пасьля гэтага Ермака вызвалілі са сьледчага ізалятару.
У ноч на 18 траўня ў выніку расейскага ўдару найбольш пацярпелі Днепрапятроўскай, Адэская і Запароская вобласьці.
«Фэстываль надзеі» з удзелам пратэстанцкіх цэркваў, на які прыехаў Фрэнклін Грэм, прэзыдэнт Эвангелісцкай асацыяцыі Білі Грэма, духоўны дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, пачаўся а 17:00 на «Чыжоўка-Арэне».
Аўкцыён мае быць на плятформе Беларускай унівэрсальнай біржы а 11:00 29 траўня. Першы крок таргоў складае 2 156,77 беларускага рубля.
Вершы, якія ўвайшлі ў кнігу, славутая беларуская паэтка напісала паміж 1945 і 1947 гадамі ў Чэхаславаччыне перад арыштам і выдачай у СССР, якая закончылася для яе ГУЛАГАм.
Паўстаньне андроідаў, падарожжы ў часе і дэтэктыў-алькаголік, які зьбірае сябе нанова. Гэта сюжэты гульняў, якія зробленыя як кіно, дзе вы ўплываеце на канцоўку, робячы складаны маральны выбар. Сёньняшняя падборка — пра самыя кінэматаграфічныя гульні.
Амэрыканскі спэцпасланьнік Джон Коўл яшчэ не прыехаў у Менск, але вакол Беларусі ўжо адбываюцца дзіўныя і нетыповыя рэчы. Валер Карбалевіч прааналізаваў галоўныя сацыяльна-палітычныя падзеі тыдня.
У Менскім гарадзкім судзе 15 траўня пачаўся завочны працэс над палітолягам Дзьмітрыем Балкунцом.
Беларускі добраахвотнік Аляксандар Красоўскі, затрыманы ў Харкаве 14 сакавіка паводле падазрэньня ў зьдзяйсьненьні двух крымінальных злачынстваў, будзе знаходзіцца пад вартай сама меней да 14 чэрвеня, да гэтай жа даты прадоўжылі тэрмін расьсьледаваньня ягонай справы.
У беларускіх калёніях дагэтуль знаходзяцца каля 120 жанчын-палітзьняволеных. Некаторыя з былых палітзьняволеных жанчын запусьцілі своеасаблівы флэшмоб у іх падтрымку. Яны запісваюць відэазвароты, у якіх заклікаюць тэрмінова вызваліць у першую чаргу пэнсіянэрак.
Расейскія войскі ў ноч на 15 траўня нанесьлі моцны ўдар ракетамі і дронамі па Адэскай вобласьці.
Пакупнікі беларускіх тавараў і паслуг, як айчынныя, так і замежныя, усё горш разьлічваюцца за іх. Гэта яшчэ адна прыкмета эканамічнага крызісу.
Загрузіць яшчэ