Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 21 жніўня: супраць жыхара Лёзна завялі крымінальную справу за камэнтар у Instagram

Суд у Віцебску, архіўнае фота
Суд у Віцебску, архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Супраць жыхара Лёзна завялі крымінальную справу за камэнтар у Instagram

14 жніўня супраць 42-гадовага беспрацоўнага жыхара Лёзна распачалі крымінальную справу паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу Беларусі — «абраза прадстаўніка ўлады». Пра гэта стала вядома праваабаронцам «Віцебскай Вясны».

Паводле сьледзтва, мужчына пакінуў пад публікацыяй раённай газэты «Сцяг перамогі» ў Instagram камэнтар з «грубай ненарматыўнай лексыкай» у адрас намесьніка пракурора Лёзненскага раёну.

У рэдакцыі камэнтар выдалілі і зьвярнуліся ў міліцыю. Аўтара допісу затрымалі.


Чаму гэта важна

У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.

Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, за кратамі ў Беларусі знаходзяцца больш за 850 палітычных зьняволеных. Кожны месяц такі статус атрымліваюць па 30–50 новых вязьняў.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG