Латвійска-беларуская мяжа зьмянілася да непазнавальнасьці за апошнія тры гады. У лясах і на балотах пабудавалі новыя дарогі, цераз азёры праклалі пантонныя пераправы, вырытыя супрацьтанкавыя загароджы і равы — гэтыя зьмены Свабода заўважыла на абноўленых здымках сэрвісу Google Earth.