Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 6 гадоў таму знайшлі павешаным Мікіту Крыўцова, актыўнага ўдзельніка пратэстаў з Маладэчна

Фота з пахаваньня Мікіты Крыўцова.
Фота з пахаваньня Мікіты Крыўцова.

Падзеі 22 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

6 гадоў таму, 22 жніўня 2020 году, ў лесапарку ў раёне Парніковай вуліцы ў Менску знайшлі павешаным Мікіту Крыўцова, актыўнага ўдзельніка пратэстаў з Маладэчна. Мікіта Крыўцоў зьнік 11 жніўня 2020 году. Перад зьнікненьнем ён хадзіў на акцыі пратэсту. Паводле інфармацыі СК, ягоная сьмерць ня носіць крымінальнага характару. Сям’я Мікіты Крыўцова не пагадзілася з вэрсіяй «самагубства» і падала заяву ў Сьледчы камітэт. Пахавалі Мікіту Крыўцова на старых могілках Маладэчна.

Таксама ў гэты дзень

1456 — прынцам Валахіі стаў Улад Дракула, вядомы па легендах пра вампіраў.

1485 — у бітве пры Босварце войска Генры Т’юдара перамагло войска ангельскага караля Рычарда III, сам ён загінуў у баі. Перамога паклала канец уладзе дынастыі Плантагенэтаў і адкрыла шлях дынастыі Т’юдараў.

1864 — падпісаная Першая Жэнэўская канвэнцыя аб правах параненых вайскоўцаў, якая стала адной з асноваў сучаснага міжнароднага гуманітарнага права.

1989 — камісія Вярхоўнага Савету Літоўскай ССР прызнала ўвод савецкай арміі ў краіну 15 чэрвеня 1940 году акупацыяй, далучэньне да СССР — прымусовым, а акты аб уключэньні Літвы ў СССР — незаконнымі.

1991 — пасьля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў, часова адхілены ад кіраваньня, вярнуўся ў Маскву; змоўшчыкаў арыштавалі.

Міхаіл Гарбачоў вярнуўся ў Маскву пасьля хатняга арышту на дачы ў Фаросе, 22 жніўня 1991
Міхаіл Гарбачоў вярнуўся ў Маскву пасьля хатняга арышту на дачы ў Фаросе, 22 жніўня 1991

1991 — бела-блакітна-пунсовы сьцяг абвешчаны афіцыйным нацыянальным сьцягам Расеі, дзяржаўным у РСФСР ён стане 1 лістапада.

2015 — выйшаў на волю Мікола Статкевіч, кандыдат у прэзыдэнты і палітвязень, арыштаваны пасьля выбараў 2010 году.

Мікола Статкевіч пасьля вызваленьня, Менск, 22 жніўня 2015
Мікола Статкевіч пасьля вызваленьня, Менск, 22 жніўня 2015

У гэты дзень нарадзіліся

1861 Ігнат Буйніцкі, актор, рэжысэр, пачынальнік беларускага нацыянальнага тэатру.

Ігнат Буйніцкі.
Ігнат Буйніцкі.

1862 Клёд Дэбюсі, францускі кампазытар.

Клод Дэбюсі
Клод Дэбюсі

1898 Генрык Лаўмянскі, гісторык.

1902Лені Рыфэншталь, нямецкая кінарэжысэрка.

1904Дэн Сяопін, кітайскі дзяржаўны і партыйны дзяяч, які з канца 1970-х стаў найуплывовейшай фігурай у кіраўніцтве КНР і пры гэтым не займаў найвышэйшай дзяржаўнай пасады.

Дэн Сяопін
Дэн Сяопін

1920Рэй Брэдбэры, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.

1966 Вольга Маёрава, грамадзкая дзяячка, асуджаная ў «справе Аўтуховіча» на 20 гадоў. У 2024 годзе ёй дадалі яшчэ 1,5 года за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі».

У памяці

1898Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладчык.

1922 Майкл Колінз, ірляндзкі палітык, змагар за незалежнасьць.

1978 Піліп Пестрак, беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык.

1988Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзяяч.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG