Палітык, навуковец і краязнаўца памёр 11 жніўня. Летась у лістападзе Аляксандар Мілінкевіч перанёс складаную апэрацыю на соннай артэрыі, якая была на 80% закрытая тромбам. Працяглы час пасьля апэрацыі ён знаходзіўся ў цяжкім стане і праходзіў рэабілітацыю ў Варшаве. 25 ліпеня Аляксандру Мілінкевічу споўнілася 79 гадоў.
Разьвітаньне з Аляксандрам Мілінкевічам: як гэта было. ВІДЭА
У Варшаве разьвіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам — палітыкам, навукоўцам і грамадзкім дзеячам, які ў 2006 годзе стаў адзіным кандыдатам дэмакратычных сілаў у прэзыдэнта Беларусі.
Форум